Астравы Піткэрн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Coat of Arms of the Pitcairn Islands.svg

Астравы Піткэрн — адзіная заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі ў Ціхім акіяне, размешчаная ў групе з пяці астравоў, адзін з якіх, востраў Піткэрн, заселены. Мае статус брытанскай заморскай тэрыторыі. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы акіяна, мяжуе на захадзе з Французскай Палінэзіяй. Сталіца — горад Адамстаўн. Астравы Піткэрн адкрыты 2 ліпеня 1767 года Філіпам Картэрэтам.

Астравы вядомыя ў асноўным дзякуючы таму, што іх першапачатковыя пасяленцы былі мяцежнікамі з брытанскага карабля «Баўнці», а таксама таіцянкамі, якіх яны ўзялі з сабой на востраў. У гонар карабля названы заліў на востраве Піткэрн.

Піткэрн - самая маланаселеная краіна свету, з насельніцтвам 56 чалавек (9 сем'яў) па дадзеных на ліпень 2005 года. Прычым увесь час на востраве пражывае 46-48 чалавек.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах