Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья
|
|||||
| Дэвіз: «Loyal and Unshakeable» | |||||
| Гімн: «God Save the Queen» | |||||
| Афіцыйныя мовы | aнглійская | ||||
| Сталіца | Джэймстаўн | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | |||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйныя манархія | ||||
| каралева | Елізавета II | ||||
| Плошча • Усяго |
420 км² |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
5661 чал. 13,4 чал./км² |
||||
| Валюта | фунт Святой Алены | ||||
| Інтэрнэт-дамены | .sh і .ac | ||||
| Тэлефонны код | +290 i +247 | ||||
| Часавы пояс | (UTC+0) | ||||
Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья (англ. Saint Helena, Ascension and Tristan da Cunha) — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна. Агульная плошча сушы - 420 кв. км. Плошча разам з тэрытарыяльнымі водамі - 1641294 кв. км. Насельніцтва - 5661 чал. Aдміністрацыйны цэнтр - Джэймстаўн на востр. Святой Алены.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Заморская тэрыторыя складаецца з трох астраўных частак - востраў Святой Алены, востраў Ушэсця і астравы Трыстан-да-Кунья. У яе склад таксама ўваходзіць востраў Гоф. Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне. Аднак яны вельмі аддалены адзін ад іншага, таму прырода і клімат на іх значна адрозніваюцца.
Гісторыя [правіць]
Астравы былі адкрыты партугальскімі мараплаўцамі ў 1502 - 1506 гг., аднак спробы каланізацыі прадпрымаліся толькі ў дачыненні вострава Святой Алены. Ужо ў XVI - перш. трэці XVII ст. астравы наведваліся англійскімі і галандскімі піратамі.
У 1633 г. Нідэрланды фармальна абвясцілі аб далучэнні востр. Св. Алены да сваіх уладанняў, але да 1651 г. фактычна закінула яго на карысць Капскай калоніі. У 1657 г. Олівер Кромвель падпісаў прывілей на кіраванне Святой Аленай Англіскай Ост-Індскай кампаніі. У 1660 г. гэтае права было падцверджана каралеўскімі ўладамі. Англіскае паселішча на востраве ўзнікла ў 1659 г. У 1834 г. у сувязі з рэарганізацыяй Ост-Індскай кампаніі востраў перайшоў пад уладу дзяржавы.
22 кастрычніка 1815 г., калі на Святую Алену быў высланы Напалеон I Банапарт, брытанцы таксама стварылі ваеннае ўмацаванне на востраве Ушэсця. 14 жніўня 1816 г. Вялікабрытанія анэксавала астравы Трыстан-да-Кунья.
Востраў Ушэсця быў фармальна далучаны да Святой Алены ў 1922 г., Трыстан-да-Кунья - толькі ў 1938 г. Да 1 верасня 2009 г. краіна мела афіцыйную назву Востраў Святой Алены і залежныя тэрыторыі (англ. Saint Helena and Dependencies). Аднак новая канстытуцыя замацава роўны статус усіх астраўных частак.
Кіраванне [правіць]
Згодна канстытуцыі, прынятай 1 верасня 2009 г., на чале заморскай тэрыторыі стаіць каралева Велікабрытаніі (зараз Елізавета II). Краіна падзелена на тры роўныя ў правах астраўныя часткі - востраў Святой Алены, востраў Ушэсця і астравы Трыстан-да-Кунья. Да апошніх таксама належыць бязлюдны востраў Гоф. Канстытуцыя складаецца з трох раздзелаў. Кожны з іх прысвечаны асобнай частцы тэрыторыі.
Губернатар Святой Алены з'яўляецца прадстаўніком манархіі ва ўсіх трох частках, а таксама ўзначальвае тэрытарыяльную выканаўчую ўладу. З 2011 г. яго пасаду займае Марк Эндру Кейпс. Губернатар прызначае сваіх прадстаўнікоў - адміністратараў на астравы Ушэсця і Трыстан-да-Кунья.
Судовая ўлада падпарадкоўваецца генеральнаму пракурору, рэзідэнцыя якога таксама знаходзіцца на востр. Святой Алены.
Заканадаўчая ўлада належыць Заканадаўчаму Савету Святой Алены, Савету Ушэсця і Савету Трыстан-да-Кунья.
Палітычных партый і арганізацый няма.
Эканоміка [правіць]
Галоўныя галіны эканомікі - абслугоўванне трансатлантычных камунікацый, марскіх суднаў, ваеннай базы на востр. Ушэсця. Камерцыйная сельская гаспадарка і саматужная прамысловасць маюцца толькі на востр. Святой Алены, адкуль экспартуецца лён. На Трыстан-да-Кунья важнае значэнне мае лоў рыбы і лангустаў. Каля 70 працэнтаў дзяржаўнага бюджэту складаюць датацыі з Вялікабрытаніі.
З 1976 г. на астравах карыстаюцца асабістай валютай - фунтам Святой Алены. Адзіны банк - Банк Святой Алены. Ён мае адзяленні на астравах Святой Алены і Ушэсця. Жыхары Трыстан-да-Кунья таксама могуць карыстацца яго паслугамі.
Галоўныя эканамічныя партнёры - Вялікабрытанія і ПАР.
Спасылкі [правіць]
- Навіны на TUT.BY
- Кіраўніцтва па прыёме міжнародных паштовых адпраўленняў на сайце Белпошты
- Агульны афіцыйны рэсурс
- Урад Святой Алены
- Сярэдняя адукацыя на Святой Алене
- Турыстычны рэсурс
- Пошта і філатэлія
- Урад вострава Ушэсця
- Трыстан-да-Кунья
Шаблон:Астраўныя краіны Афрыкі
| Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі | ||
|---|---|---|
| Краіны | ||
| Каронныя ўладанні | ||
| Заморскія тэрыторыі | Ангілья · Бермуды · Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Брытанскія Віргінскія астравы · Гібралтар · Кайманавы астравы · Мантсерат · Піткэрн · Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья · Цёркс і Кайкас · Фалклендскія астравы¹ · Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы¹ | |
| Суверэнныя ваенныя базы |
|
|
| Партал аб Вялікабрытаніі · Калоніі Вялікабрытаніі у мінулым · Брытанская імперыя | ||