Астравы Трыстан-да-Кунья

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Трыстан-да-Кунья
Tristan da Cunha
Tristan Map-be.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 37°07′00″ пд. ш. 12°17′00″ з. д. / 37.116667° пд. ш. 12.283333° з. д. (G) (O) (Я)37°07′00″ пд. ш. 12°17′00″ з. д. / 37.116667° пд. ш. 12.283333° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Атлантычны акіян
Колькасць астравоў 5
Найбуйнейшы востраў Трыстан-да-Кунья
Агульная плошча 207 км²
Найвышэйшы пункт 2 062 м
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Астравы Трыстан-да-Кунья (Атлантычны акіян)
Астравы Трыстан-да-Кунья
Насельніцтва (2010) 264 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 1,275 чал./км²
Порт Эдынбург-на-Сямі-Морах
Commons-logo.svgТрыстан-да-Кунья на Вікісховішчы 

Трыстан-да-Кунья (англ. Tristan da Cunha) – архіпелаг на поўдні Атлантыкі. Разам з суседнім востравам Гоф складае раўнапраўную частку брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча - 207 км². Насельніцтва - 264 чал. (2010 г.). Адзінае паселішча і адміністрацыйны цэнтр - Эдынбург-Сямі-Мораў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы былі адкрыты партугальскім мараплаўцам Трыстанам да Кунья ў 1506 г. У 1767 г. упершыню дэталёва абследаваны французскімі маракамі (вынікі апублікаваны толькі ў 1781 г.). З кан. XVIII ст. на архіпелаг наведваліся кітабоі і паляўнічыя на ластаногіх. Першае сталае паселішча было ўтворана ў 1810 г. амерыканцам Джонатанам Ламбертам на востраве Трыстан-да-Кунья. Ён абвясціў гэту тэрыторыю сваёй маёмасцю, аднак у 1812 г. загінуў.

У 1816 г. Вялікабрытанія анексіравала архіпелаг. Кароткі час на востраве Трыстан-да-Кунья знаходзіўся невялікі брытанскі гарнізон. У 1821 г. адзін з яго служачых, капрал Вільям Глас, вярнуўся на ўжо бязлюдны востраў разам з жонкай і дзецьмі, каб займацца авечкагадоўляй. Праз некалькі месяцаў група мужчын-перасяленцаў (у асноўным шатландскага паходжання) паспрабавала каланізаваць суседні востраў Інасесібл, аднак няўдала, і яны пераправіліся на лодках на востраў Трыстан-да-Кунья.

У 1827 г. нежанатыя астравіцяне звярнуліся да капітана аднаго з брытанскіх суднаў з просьбай даставіць ім жонак з вострава Святой Алены. Відавочна, планавалася, што ўсе яны будуць белымі. Аднак капітан знайшоў дабраахвотніц пераважна афрыканскага паходжання, таму высадзіў жанчын патаемна ўначы. Каланісты былі не задаволеныя, але прынялі дабраахвотніц і ажаніліся. На працягу XIX ст. да малой калоніі далучылася яшчэ некалькі чалавек, у асноўным маракоў, якія былі прываблены мясцовым жыццём і трыстанскімі дзяўчатамі. Ужо ў 1881 г. насельніцтва Трыстан-да-Кунья дасягнула 110 чал.

У 1867 г. калонію наведаў брытанскі прынц Альфрэд, меўшы тытул герцага Эдынбургскага. У яго гонар адзінае на архіпелаге паселішча атрымала назву Эдынбург-Сямі-Мораў. Трэба зазначыць, што існаванне калоніі ў той час не было б магчымым без знешняй падтрымкі. Калі ў 1885 г., калі на Трыстан-да-Кунья здарыўся неўраджай бульбы і загінула ў моры 15 дарослых мужчын, астравіцяне атрымалі шчодрую дапамогу з боку брытанцаў. Але з пачатку I Сусветнай вайны яны фактычна апынуліся ў ізаляцыі, калі гаспадарка калоніі была пераарыентавана на задавальненне галоўным чынам мясцовых патрэб. Адзінкі з астравіцян часова выязджалі працаваць у Паўднёвую Афрыку або наймаліся на транзітныя судны.

У 1938 г. архіпелаг Трыстан-да-Кунья і востраў Гоф былі далучаны да Святой Алены. Але пасада адміністратара была зацверджана толькі ў 1950 г. У сяр. 1950-ых гг. урад таксама заснаваў афіцыйныя пасады мясцовых урача, школьнага настаўніка, агранома і г. д.

Пад час II Сусветнай вайны была наладжана сталая транспартная лінія паміж Кейптаўнам і Эдынбургам-Сямі-Мораў. Дзякуючы ёй у пасляваенную пару выезд астравіцян на працу ў знешні свет стаў звычайнай справай, што прывяло да памяншэння сталага мужчынскага насельніцтва. Але ў маі 1961 г. ПАР выйшла з Садружнасці нацый.

6 жніўня 1961 г. пачаў вывяргацца вулкан на востраве Трыстан-да-Кунья. 10 кастрычніка адміністратар абвясціў аб эвакуацыі калоніі. Кароткі час трыстанцы былі вымушаны правесці на востраве Найцінгейл, пасля чаго былі эвакуіраваныя праз Кейптаўн у Вялікабрытанію.

Негледзячы на дапамогу з боку ўрада і грамадскіх арганізацый, трыстанцы пакутвалі ў метраполіі з-за непрыстасаванасці да ўмоў прахалоднага клімату і цывілізаванага жыцця. У выніку, пасля таго, як вывяржэнне скончылася, яны прянялі рашэнне аднавіць калонію. 24 кастрычніка 1963 г. яны вярнуліся на востраў Трыстан-да-Кунья (у 1966 г. частка з іх пажадала зноў пераехаць у Вялікабрытанію). Былі наладжаны сталая знешняя сувязь, пабудаваны сучасны порт, пачалася прамысловая здабыча рыбы і лангустаў.

У 2010 г. колькасць мясцовага насельніцтва склала 264 чал.

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг значна аддалены ад іншых населеных месц, ад вострава Святой Алены — 2430 км, ад Паўднёвай Амерыкі — 3360 км, ад Афрыкі — 2816 км. Мае вулканічнае паходжанне і складаецца з 5 астравоў: востраў Трыстан-да-Кунья, востраў Інасесібл, астравы Найцінгейл (Найцінгейл, малыя астравы Мідл і Столценхоф). Акрамя таго, да Трыстан-да-Кунья адміністрацыйна далучаны востраў Гоф.

Астравы гарыстыя. Найвышэйшая кропка - пік Каралевы Марыі (2062 м) на востраве Трыстан-да-Кунья. На ўсіх астравах ёсць сталыя крыніцы пітной вады і вадацёкі.

Клімат марскі памераны. Сярэдняя тэмпература ў лютым 17 - 21° С, у жніўні 10 - 14° С. Сярэдняя гадавая норма ападкаў - 1681 мм.

Флора і фаўна захаваліся даволі добра, асабліва на востраве Інасесібл. З жывёльнага свету асабліва вылучаюцца шматлікія марскія птушкі і ластаногія.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Трыстан-да-Кунья з'яўляюцца раўнапраўнай часткай брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья. На чале выканаўчай улады стаіць адміністратар, якога прызначае губернатар. Існуе мясцовы заканадаўчы і дарадчы орган - Савет з 11 членаў (8 выбіраюцца астравіцянамі на 3 гады, 1 месца займае адміністратар, 2 - прызначаныя ім асобы). Трыстан-да-Кунья мае свае герб, сцяг і дэвіз (Our faith is our strength - "Наша вера - наша моц").

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Бульбяныя палеткі

Усе астравіцяне займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць бульбу, садавіну і гародніну для свайго спажывання, разводзяць свінняў і авечак. Важную ролю адыгрываюць лоў рыбы і лангустаў, экспарт мясцовых паштовак і манет. Прамысловых прадпрыемстваў і банкаў няма.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы ізаляванасці на Трыстан-да-Кунья склалася своеасаблівая традыцыйная культура. Усе астравіцяне жывуць у адзіным паселішчы, маюць 7 прозвішчаў, спавядаюць англіканства, размаўляюць на арыгінальным непісьменным дыялекце англійскай мовы з вялікай колькасцю марацкіх жарганізмаў (гл. Стыль, мова). Шырока распаўсюджаны генеалагічныя гісторыі і паданні, хатнія рэцэпты прыгатавання ежы. У мінулым на вонкавых наведвальнікаў вялікае ўражанне аказвалі доўгія трыстанскія лодкі. Каркас для іх рабіўся з яблынявай драўніны. На яго нацягвалі скуры ластаногіх (потым брызент). Да сёй пары многія трыстанцы карыстаюцца самаробнымі прыладамі працы і мэбляй.

У Эдынбургу-Сямі-Мораў працуе 1 дзіцячы сад, 1 сярэдняя школа, 1 царква. Тэлебачанне стала даступным толькі з 2001 г. (транслюецца з Фалклендскіх астравоў).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]