Астравы Тувалу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні дзяржава Тувалу і народ Тувалу.
Тувалу
Tuvalu
Tuvalu-map-be.png
Каардынаты: Каардынаты: 8°31′00″ пд. ш. 179°13′00″ у. д. / 8.516667° пд. ш. 179.216667° у. д. (G) (O) (Я)8°31′00″ пд. ш. 179°13′00″ у. д. / 8.516667° пд. ш. 179.216667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 9
Найбуйнейшы востраў Нуі
Агульная плошча 26 км²
Найвышэйшы пункт 4,6 м
Краіна Flag of Tuvalu.svg Тувалу
Астравы Тувалу (Ціхі акіян)
Астравы Тувалу
Насельніцтва (2011) 10 544 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 405,538 чал./км²
Пляж на адным з астравоў
Commons-logo.svgТувалу на Вікісховішчы 

Астравы Тувалу (Tuvalu) — група з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна. Уваходзяць у склад дзяржавы Тувалу. Да 1975 г. мела афіцыйную назву астравы Эліс (Ellis Islands). Агульная плошча 26 км².

Атолы і астравы[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна паданням тубыльцаў, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу былі населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.

У 1568 г. іспанскі мараплавец Альвара Менданья дэ Нейра адкрыў адзін з астравоў (відавочна, атол Нуі). Астатнія астравы былі адкрытыя еўрапецамі на працягу 1819 - 1827 гг. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс.

У 1892 г. над астравамі быў усталяваны брытанскі пратэктарат.

У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу ("дзевяць разам" - па колькасці астравоў і атолаў).

1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Усе астравы і атолы Тувалу маюць каралавае паходжанне, таму яны вельмі нізкія, схільныя да воднай і ветранай эрозіі. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м і знаходзіцца на востраве Ніўлакіта.

Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².

Сталых вадацёкаў няма.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў - 3000 мм у год. Аднак большасць даджоў прыходзіцца на поўдзень. Акрамя таго, вылучаецца засушлівы сезон Tau-o-lalo з мая па кастрычнік.

Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32° C.

Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.

Флора прадстаўлены панданусам, папарацямі, травамі, рознымі свойскімі раслінамі. Асаблівае месца сярод іх займае какосавая пальма.

Наземная фаўна надзвычай бедная - пацукі, кажаны, крабы. Акрамя таго, на астравах гняздуюцца марскія птушкі.

Астравам пагражае глабальнае пацяпленне, якое можа прывесці да падняцця ўзроўню акіяна і далейшаму затапленню сушы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]