Астравы Тхо-Чу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тхо-Чу
в'етн.: Thổ Chu
Каардынаты: Каардынаты: 9°18′00″ пн. ш. 103°29′00″ у. д. / 9.3° пн. ш. 103.483333° у. д. (G) (O) (Я)9°18′00″ пн. ш. 103°29′00″ у. д. / 9.3° пн. ш. 103.483333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 8
Найбуйнейшы востраў востраў Тхо-Чу
Агульная плошча 12,22 км²
Найвышэйшы пункт 167 м
Краіна Flag of Vietnam.svg В'етнам
Астравы Тхо-Чу (В'етнам)
Астравы Тхо-Чу
Насельніцтва (2013) 756 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 61,866 чал./км²

Тхо-Чу (в'етн.: Thổ Chu) — архіпелаг на на поўдні В'етнама. Уключае 8 астравоў агульнай плошчай 75,15 км². Насельніцтва (2013 г.) - 756 чал.

Астравы маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшы пункт (на востраве Тхо-Чу) - 167 м. Добра захаваўся прыродны свет навакольных каралавых рыфаў. Клімат субэкватарыяльны з выяўленым сезонам мусонаўмая да верасня).

Астравы здаўна наведваліся рыбакамі з розных краін. У другой палове XX ст. аспрэчваліся паміж В'етнамам і Камбоджай. У 1973 г. Паўднёвы В'етнам абвясціў пра адміністрацыйнае далучэнне архіпелага да сваіх тэрыторый. На той момант тут жыло некалькі сем'яў в'етаў і кхмераў. У 1975 г. і 1977 г. урад Кампучыі прадпрымаў узброенныя акцыі з намаганнямі захапіць Тхо-Чу. Пры гэтым насельніцтва пакінула архіпелаг. У 1993 г. улады В'етнама перасялілі сюды некалькі сем'яў.

Аснова эканомікі — рыбалоўства. Плануецца стварэнне нацыянальнага парка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]