Астравы Чатэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чатэм
Chatham Islands, Rekohu, Wharekauri
Chatham-Islands map topo be.png
Каардынаты: Каардынаты: 43°53′55″ пд. ш. 176°31′40″ з. д. / 43.898611° пд. ш. 176.527778° з. д. (G) (O) (Я)43°53′55″ пд. ш. 176°31′40″ з. д. / 43.898611° пд. ш. 176.527778° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Найбуйнейшы востраў востраў Чатэм
Агульная плошча 966 км²
Найвышэйшы пункт 294 м
Краіна Flag of New Zealand.svg Новая Зеландыя
Астравы Чатэм (Ціхі акіян)
Астравы Чатэм
Насельніцтва (2006) 609 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 0,63 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgЧатэм на Вікісховішчы 

Астравы Ча́тэм (анг. Chatham Islands) - архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна ў 750 км на ўсход ад Новай Зеландыі. Адміністрацыйны цэнтр - Ваітангі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча - 966 кв. км. Насельніцтва (2006 г.) - 609 чал.

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг складаецца з двух буйных населеных астравоў - Чатэм і Піт, а таксама 9 малых выспаў. Яны месцяцца на падводнай платформе Чатэм. Берагі астравоў скалістыя ці пакрытыя пясчанымі выдмамі. На буйных аставах маюцца рэкі і азёры, а таксама вялікая лагуна Тэ-Ванга. Найвышэйшая кропка - горка Маўнгатэрэ (294 м.) на востраве Чатэм.

Клімат вільготны, прахалодны ўмераны. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 15,1°C у лютым да 8°C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 855 мм. Амаль увесь час дзьмуць моцныя вятры.

На астравах амаль няма лясоў, засталося мала тарфяных балот. Большая частка пакрыта лугамі, прыдатнымі для выпасу авечак.

Жывёльны свет прадстаўлены пераважна шматлікімі птушкамі. Сярод іх эндэмічныя чатэмскія крумкачы, кулікі-сарокі, бакасы, галубы-парэа, чорныя малінаўкі і інш. Сімвалам астравоў Чатам з'яўляецца лясная курыца або века (анг. weka) - птушка, якая не можа лётаць. Астравіцяне часцяком клічуць сябе века, каб адрознівацца ад астатніх навазеландцаў, якія завуцца мянушкай ківі.

Да берагоў прыплываюць шматлікія ластаногія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карэннымі насельнікамі астравоў Чатэм з'яўляліся марыоры, народ палінезійскага паходжання. Яны называлі сваю радзіму Рэкоху (Rekohu, літаральна "імглістае неба"). Навазеландскім маары яна была вядома пад назвай Варэкаўры (Wharekauri).

29 лістапада 1791 г. астравы былі адкрытыя экспедыцыяй Джорджа Ванкувера, названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі "Чатэм" і абвешчаны ўладаннем Брытаніі.

19 лістапада 1835 г. з дапамогай брытанскіх гандляроў астравы былі захоплены 400 маары з плямён Тама і Матунга, якія практычна знішчылі марыоры, а ацалеўшых ператварылі ў бяспраўных рабоў. Малая частка марыоры выратавалася дзякуючы дапамоге лютэранскіх місіянераў, якія апынуліся на востраве Чатэм у 1843 г.

Да пач. 1860-ых гг. брытанскія ўлады ўзялі кантроль над тэрыторыяй архіпелага. Ён быў падпарадкаваны цывільнай адміністрацыі Новай Зеландыі. Астравы з'яўляліся месцам высылкі непрымірымых маары, у тым ліку Тэ Кааці, які 4 ліпеня 1868 г. разам з іншымі зняволенымі захапіў судна "Рафлмэн" і збёг у Новую Зеландыю.

З сяр. XIX ст. на астравах сяліліся кітабоі, лаўцы рыбы і авечкагадоўцы еўрапейскага паходжання, якія разам з марыоры і, у меншай ступені, маары складаюць аснову сучаснага насельніцтва.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асновай эканомікі астравоў здаўна з'яўляюцца авечкагадоўля і лоў рыбы. Апошняя галіна перажывае крызіс з-за квот на лоў, якія ўвёў урад Новай Зеландыі. Працуюць мясцовая авіякампанія, электрастанцыя, тэлестанцыя, некалькі дробных прадпрыемстваў. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Неафіцыйны сцяг астравоў

Паводле закона ад 1 лістапада 1995 г. дзейнічае выбарны Савет астравоў Чатам, які мае функцыі рэгіянальнага органа выканаўчай улады. Савет таксама мае права выдаваць законы мясцовага значэння, якія не супярэчаць заканадаўству Новай Зеландыі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Згодна перапісу 2006 г. на астравах жыло ўсяго 609 чалавек, у асноўным на востраве Чатэм. Некалькі дсесяткаў чалавек жыло на востраве Піт. Найбуйнейшы населены пункт - Ваітангі (каля 200 чал.). Большасць жыхароў - нашчадкі белых перасяленцаў, марыоры, маары.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

На астравах працуе тры пачатковыя школы і 1 невялікі музей. Выдаецца штомесячная газета, ёсць астраўны тэлеканал (працуе некалькі гадзін у дзень).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]