Астравы Чэлбачэб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чэлбачэб
Chelbacheb, Rock Islands
Каардынаты: Каардынаты: 7°14′00″ пн. ш. 134°18′00″ у. д. / 7.233333° пн. ш. 134.3° у. д. (G) (O) (Я)7°14′00″ пн. ш. 134°18′00″ у. д. / 7.233333° пн. ш. 134.3° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Каралінскія астравы
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 445
Агульная плошча 47 км²
Найвышэйшы пункт 207 м
Краіна Flag of Palau.svg Палау
Астравы Чэлбачэб (Палау)
Астравы Чэлбачэб
Запаведнік Нгерукуід
Commons-logo.svgЧэлбачэб на Вікісховішчы 

Астравы Чэлбачэб (палаўан.: Chelbacheb) або Скалістыя астравы (англ.: Rock Islands — група ўзнятых каралавых астравоў у Палау. З 2012 г. уваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Агульная плошча сушы - каля 47 км². Ахоўваемая плошча - 164 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Чэлбачэб знаходзяцца на поўдзень ад астравоў Бабелдааб і Корар, уваходзяць у склад паўднёва-заходняй групы Палау Каралінскага архіпелага. У разнастайных крыніцах прыводзіцца розная колькасць астравоў. У спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА іх налічваецца 445. Яны займаюць плошчу каля 47 км². Такім чынам, сярэдняя плошча кожнага вострава — каля 0,1 км². Найбольшая вышыня — 207 м над узроўнем акіяна. На некаторых астравах сустракаюцца ўнутраныя азёры і лагуны.

Астравы Чэлбачэб маюць каралавае паходжанне, месцяцца на вяршынях старажытнага вулканічнага падводнага хрыбта. Сфарміраваліся ў выніку працэсаў субдукцыі і вагання ўзроўню сусветнага акіяна. Астравы практычна цалкам складаюцца з вапнякоў. Дзякуючы эрозіі многія з іх набылі незвычайныя формы. Вільготны субэкватарыяльны клімат спрыяў развіццю мясцовай расліннасці. Упрыгожаныя шапкай густой зеляніны, з мноствам рыфаў, гротаў і пячор, Чэлбачэб выглядаюць надзвычай маляўніча і з'яўляюцца візітнай карткай краіны Палау.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Чэлбачэб пакрыты густымі хмызнякамі і ліянамі. У нізінах сустракаюцца какосавыя гаі, папараці і мангры. На астравах селяцца птушкі, сустракаюцца казуркі і яшчаркі. У навакольных водах выяўлена 385 відаў каралаў, багатая марская фаўна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У нашы дні астравы Чэлбачэб фактычна з'яўляюцца незаселенымі, але ў мінулым тут жылі людзі. У 2006 - 2007 гг. археолагі знайшлі ў пячорах Учэліўнгс і Амедакел пахаванні 2890 г. да н. э. - 1420 г. да н. э. Яны належылі старажытным перасяленцам, якія адрозніваліся вельмі малым ростам.

У сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. на Чэлбачэб з'явіліся мікранезійцы, продкі сучасных палаўанцаў. Згодна іх легендам, большасць жыхароў буйных астравоў Палау перасяліліся на іх толькі ў XVII - XVIII стст. з Чэлбачэб. На Скалістых астравах захаваліся рэшткі каменных пабудоў і вёсак, пакінутых у тую пару. Прычыны масавага перасялення да канца не зразумелы. Тубыльцы Чэлбачэб займаліся пераважна рыбалоўствам. Знойдзены прылады рыбалоўства, якія адносяцца да канца 2 тысячагоддзя да н. э. Магчыма, што перасяленне было выклікана часовым вычарпаннем мясцовых рыбных рэсурсаў, кліматычнымі зменамі, што выклікалі частыя ўраганы, ростам важнасці земляробства, ваеннымі сутычкамі і г. д.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Частка астравоў Чэлбачэб уваходзіць у склад запаведніка Нгерукуід (0,9 км²). З 2012 г. астравы Чэлбачэб разам з Паўднёвай лагунай (усяго 164 км²) былі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1386
рус.англ.фр.