Астравы Яп
| Яп Yap |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Найбуйнейшы востраў | востраў Яп |
| Агульная плошча | 100,16 км² |
| Краіна | |
| Насельніцтва (2003) | 6 300 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 62,899 чал./км² |
Астравы Яп (англ.: Yap Islands) - група астравоў у Ціхім акіяне, уваходзяць у склад архіпелага Каралінскія астравы. Адміністрацыйна адносяцца да штата Яп у ФШМ. Плошча - 100,16 км². Насельніцтва - 6300 чал. (2003 г.), пераважна япанцы.
Геаграфія [правіць]
Астравы Яп месцяцца ў заходняй частцы архіпелага Каралінскія астравы. Маюць часткова старажытнае вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Пераважаюць базальтавыя і вапняковыя фармацыі. Узбярэжжа атачае каралавы рыф.
Уключаюць наступныя астравы:
- Яп (56,15 км²)
- Маап (10,64 км²)
- Румунг (4,3 км²)
- Гагіл-Таміл (28,82 км²)
Рэльеф узгорысты. Найвышэйшы пункт - 173 м.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература красавіка 24,1 - 31,2° C, лістапада 23,7 - 30,7° C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў - 3094 мм. Сезон мусонаў працягваецца з мая па лістапад. Частыя цыклоны.
Прырода [правіць]
Цэнтральная частка астравоў пакрыта сухімі трапічнымі лясамі і саванамі. Уздоўж ўзбярэжжа, у нізінах захаваліся мангравыя лясы. Чалавекам апрацоўваецца толькі 26% сушы, прычым культурныя насаджэнні ("агралясы") перамяжаюцца з натуральнымі.
Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, казуркамі, яшчаркамі, чарапахамі. З эндэмічных сысуноў распаўсюджаны 2 віды кажаноў.