Астралогія
Астралогія (ад стар.-грэч. ἄστρον — «зорка» і λόγος «думка, навука») — група варажбовых практык, традыцый і вераванняў, пастулюецца ўздзеянне нябесных целаў на зямны свет і чалавека (на яго тэмперамент, характар, учынкі і будучыню) і , адпаведна, магчымасць прадказання будучыні па руху і размяшчэнню нябесных целаў на нябеснай сферы і адносна адзін аднаго.
Еўрапейская і індыйская астралогія вядуць сваё паходжанне ад шумера-вавілонскіх астральных міфаў, у якіх нябесныя цела (Сонца, Месяц, планеты) і сузор'і былі асацыяваныя з багамі і міфалагічнымі персанажамі, уплыў багоў на зямное жыццё ў рамках гэтай міфалогіі трансфармавалася ва ўплыў на жыццё нябесных цел - сімвалаў бажаствоў. Вавілонская астралогія была запазычаная грэкамі і, затым, у ходзе кантактаў з эліністычным светам, перайшла ў Індыю.
У цяперашні час навука кваліфікуе астралогію як псеўданавуку і забабон, Нацыянальны навуковы фонд ЗША выкарыстоўвае астралогію ў якасці «эталоннай» ілжэнавукі ў ацэначнай сістэме «Science and Engineering Indicators».
Энцыклапедыя Брытаніка адносіць астралогію да магічных варажбовых практык, заснаваных на канцэпцыях, несумяшчальных з навуковымі дадзенымі.
Спасылкі[правіць]
Сайты прыхільнікаў астралогіі[правіць]
- Astrology & Science. The Scientific Exploration of Astrology (англ.) (Праверана 11 студзеня 2011)
- Archai — The Journal of Archetypal Cosmology (англ.) (Праверана 11 студзеня 2011)
Сайты крытыкаў[правіць]
- Committee for Skeptical Inquiry (CSI) — Сайт амерыканскіх скептыкаў
- James Randi Educational Foundation — Фонд Рэндзі
| Акультызм | |
|---|---|
|
|
Алхімія • Астралогія • Герметызм • Гнастыцызм • Кабала • Карты Таро • Магія • Містыцызм • Неаплатанізм • Піфагарэізм • Розенкрэйцарства • Тэасофія • Тэургія • Хрысціянская кабала • Хрысціянскі містыцызм • Фізіягноміка • Эзатэрызм |
| Асноўныя канцэпцыі |
Адам Кадмон • Анёлы • Астральная праекцыя • Астральны план • Бафамет • Вялікае Рабенне • Гнозіс • Гномы • Голем • Гомункул • Грэхападзенне • Дэманы • Дрэва Жыцця • Духі • Духі вады • Духі агню • Закон сінархіі • Знакі задыяку • Іерафант • Кадуцэй • Крыж • Мікракосм • Сусветная душа • Апантанасць • Паўшыя анёлы • Пентаграма • Пентаграматон • Пячатка цара Саламона • Піфія • Пасвячэнне • Пяць метаэлементаў • Саламандры • Святы Грааль • Сільфы • Стыхіі • Тэтраграматон • Тонкі план • Ундзіны • Фенікс • Філасофскі камень • Флюід • Элементалі • Эліксір жыцця • Эфір |
|
|
|