Астранамічная адзінка
Астранамі́чная адзі́нка (а. а.) — адзінка адлегласці, ужываная ў кантэксце адлегласцяў у Сонечнай сістэме, і ў зорных сістэмах наогул. За эталон астранамічнай адзінкі прыймаецца сярэдняя геліяцэнтрычная адлегласць Зямлі, роўная вялікай паўвосі зямной арбіты (a0).
Паводле сучасных даных, астранамічная адзінка роўная:
a0 = 1 а.а. = ~149,6 × 106 км
Гэтай велічыні адпавядае сонечны паралакс[1] p☉ = 8",794.
Гэтая лічба не з'яўляецца дакладнай, але ёю карыстаюцца для большасці астранамічных задач. Больш фармальна дакладная лічба, 149.597.870±10 км, была прынятая XVI з'ездам Міжнароднага астранамічнага саюза (1976), і з'яўлялася ўдакладненнем папярэдняй лічбы 149.600.000 км, вымеранай радыёлакацыяй у 1961—1963 у СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, і прынятай на XII з'ездзе Міжнароднага астранамічнага саюза (1964). Да гэтага карысталіся велічынёй 149,5 × 106 км.
Адлегласць у 1 астранамічную адзінку святло праходзіць за 499с, і гэты інтэрвал часу называюць светлавой адзінкай або светлавой астранамічнай адзінкай.
Непасрэднае вымярэнне велічыні астранамічнай адзінкі радыёлакацыйным метадам, так, як для планет, не з'яўляецца магчымым, бо невядома, ад якога слою Сонца адбіваецца сігнал. Таму, замест гэтага, яе вымяраюць радыёлакацыяй ніжніх планет каля іх ніжняга злучэння з наступнымі пералічэннямі.
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Гарызантальны экватарыяльны паралакс.
| Гэта пачатак артыкулу пра адзінкі вымярэння. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Адзінкі СІ | ||
|---|---|---|
| Асноўныя адзінкі | Ампер · Кандэла · Кельвін · Кілаграм · Метр · Моль · Секунда | |
| Вытворныя адзінкі | Бекерэль · Ват · Вебер · Вольт · Генры · Герц · Градус Цэльсія · Грэй · Джоўль · Зіверт · Катал · Кулон · Люкс · Люмен · Ньютан · Ом · Паскаль · Радыян · Сіменс · Стэрадыян · Тэсла | |
| Прынятыя для выкарыстання з СІ |
Астранамічная адзінка · Гектар · Градус дугі · Дальтон (Атамная адзінка масы) · Дзень · Дэцыбел · Літр · Хвіліна · Хвіліна дугі · Непер · Секунда дугі · Тона · Гадзіна · Электранвольт Атамная сістэма адзінак · Прыродная сістэма адзінак |
|
| Гл. таксама | Прыстаўкі СІ · Сістэма фізічных велічынь · Пераўтварэнне адзінак · Новыя вызначэнні СІ · Гісторыя метрычнай сістэмы | |
