Астранцыя вялікая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Астранцыя вялікая
Astrantia major.jpg
Астранцыя вялікая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Astrantia major L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   507571
NCBI   52448
EOL   480309
GRIN   t:406663
IPNI   838340-1
TPL   kew-2663972
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 


Астранцыя вялікая (Astrantia major) — від травяністых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамым сцяблом вышынёй 50-80 см. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, глыбока раздзеленае на 3-7-ланцэтныя або адваротнаяйкападобныя, па краі буйназубчастыя долі. Сцябловае лісце больш дробнае, з больш вузкімі долямі, кароткачаранковае або амаль сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, белыя або чырванаватыя, сабраны ў складаныя парасонікі дыяметрам 3-4,5 см (краявыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — песцікавыя). Агульная абгортка зорчатая, з 10-20 белых або чырванаватых плевачных падоўжна-лінейных лісцікаў. Плод — рабрысты віслаплоднік з уздутымі лусачкамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Родам з Еўропы і Заходняй Азіі. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: грабавыя дубравы і бярэзнікі, хмызняковыя зараснікі. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі. Выкарыстоўваецца ў многіх краінах як дэкаратыўная расліна ў садах і на кветніках. Існуе мноства падвідаў і варыяцый гэтай расліны[3].

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Зацвітае на другі год. Размнажэнне насеннае.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Чырвоную кнігу СССР (1984). Ахоўваецца ў Літве, Латвіі і Расійскай Федэрацыі[4].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Tropicos
  4. АСТРАНЦИЯ БОЛЬШАЯ (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]