Астрашыцка-Гарадоцкія замкава-палацавыя комплексы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Астрашыцка-гарадоцкія замкава-палацавыя комплексы. Існавалі ў XVIIXIX стст. у вёскі Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.

1) У інвентары 1650 г. апісаны драўляны замак з абарончымі сценамі і 4 вуглавымі вежамі, абкружаны штучным ровам і сажалкамі. На замкавым двары стаялі 1-павярховы драўляны палац, дом "прускага муру", розныя гаспадарчыя пабудовы, стайня, вадзяны млын, тартак.

2) У інвентары 1745 г. апісана сядзіба (драўляны палац, фальварак, гаспадарчыя пабудовы, ставы з млынамі, рыбныя сажалкі).

3) У пачатку XIX ст. за 1 км ад вёскі пабудаваны мураваны 2-павярховы палац у стылі несапраўднай готыкі. У ім знаходзілася каштоўная калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная М. Тышкевічам. Згарэў у 1860 г. Да 1876 г. побач пастаўлены новы мураваны атынкаваны палац. У вялікім парку, што абкружаў палацы, быў звярынец.