Астрыд Ліндгрэн
| Астрыд Ліндгрэн | |
| шв.: Astrid Anna Emilia Lindgren | |
Астрыд Ліндгрэн (1960) |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Астрыд Анна Эмілія Эрыксан (шв.: Astrid Anna Emilia Ericsson) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: |
Шведская пісьменніца |
| Гады творчасці: |
1944-1981 |
| Жанр: | |
| Дэбют: |
Брыт-Маргарэт выказвае душу |
Астрыд Ліндгрэн (14 лістапада 1907 — 28 студзеня 2002) — шведская пісьменніца.
Змест |
[правіць] Біяграфічны нарыс
Астрыд нарадзілася на хутары Нэс, ля горада Вімербю ў правінцыі Смоланд на поўдні Швецыі, у сям'і фермераў Эрыксанаў. Мела старэйшага брата Гунара і дзвюх малодшых сясцёр Сціну і Інгегерд. Пазней вясёлыя дзіцячыя ўспаміны знайшлі месца ў яе творах.
Калі Астрыд было 13 год, рэдактар гарадской газеты Вімербю — «Вімербю тыднінг» — узяў яе на валанцёрскую працу ў рэдакцыю. Так пабачыў свет першы артыкул будучай пісьменніцы — «На нашым хутары». У шаснаццаць гадоў Астрыд атрымала сталую працу ў газеце. Друкавала тэатральныя рэцэнзіі і рэкламныя тэксты, адказвала на тэлефоныя званкі. Праз 2 гады Астрыд сышла з газеты — дзеля «пошуку шырэйшай працоўнай прасторы», як пазначыў рэдактар газеты Рэйнхальд Блумберг у пасведчанні аб звальненні спадарыні Астрыд Эрыксан. Сапраўднай жа прычынай звальнення была цяжарнасць васемнаццацігадовай журналісткі. Бацькам будучага дзіцяці быў сам рэдактар газеты «Вімербю тыднінг». Саракадзевяцігадовы спадар Блумберг закахаўся ў маладую дзяўчыну і прапанаваў ёй злучыць жыццёвыя шляхі. Астрыд адмовілася.
Каб выратаваць сям'ю ад ганьбы, цяжарная Астрыд мусіла пакінуць родныя мясціны. Спачатку яна вучылася на сакратарку ў Стакгольме, пасля пераехала ў Данію, дзе ананімна нарадзіла сына Ларса. Там, у Капенгагене, была адзіная на той час у Паўночнай Еўропе медыцынская ўстанова, дзе можна было нарадзіць дзіця, не рэгіструючы, як завуць маці. Астрыд, як маці-адзіночка, не мела матэрыяльных магчымасцей, каб утрымліваць сына, і таму прыняла рашэнне пакінуць Ларса прыёмнай маці, датчанцы спадарыні Стэвенс. Сама ж яна вярнулася ў Стакгольм, зноў пайшла ў сакратаркі і старалася як мага часцей адведваць сына ў Капенгагене. Праз 3 гады ў спадарыні Стэвенс пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, і Астрыд мусіла забраць сына да сябе ў маленькі пакойчык, які здымала ў Стакгольме.
На пачатку 1930-х Астрыд працавала сакратаркай у каралеўскім аўтамабільным клубе, дзе і пазнаёмілася са сваім начальнікам і будучым мужам Стурэ Ліндгрэнам. Спадар Ліндгрэн, які быў на 9 гадоў старэйшы за Астрыд, пакінуў сваю першую жонку з маленькай дачкой і ажаніўся з будучай пісьменніцай. У іх нарадзілася дачка Карын. Калі спадару Ліндгрэну было 53 гады, ён раптоўна памёр, Астрыд засталася ўдавою з двума дзецьмі. Больш яна замуж не выходзіла.
[правіць] Творчасць
Гісторыі пра Піпі Доўгуюпанчоху, якія Астрыд расказвала сваёй дачцэ Карын і яе сябрам, у 1944 пісьменніца падаравала ў запісаным выглядзе дачцэ на дзень нараджэння. Такім чынам казка пра рудую дзяўчынку, якая жыла разам з малпай і канём і не падпарадкоўвалася ніякім абмежаванням, трапіла ў друк. І пачалася кар'ера казачніцы.
За 1944—1950 Астрыд Ліндгрэн склала трылогію пра Піпі Доўгуюпанчоху, дзве аповесці пра дзяцей з Бюлербю, тры кніжкі для дзяўчынак, дэтэктыў, два зборнікі казак, зборнік песень, чатыры п'есы і дзве кніжкі-малюнкі. Астрыд Ліндгрэн была надзвычай рознабаковым аўтарам, гатовым да эксперыментаў у розных жанрах.
У 1946, 1951 і 1953 выйшла яе трылогія пра дэтэктыва Кале Блюмквіста. У 1954 Астрыд Ліндгрэн напісала першую з трох казачных аповесцей — «Міо, мой Міо!». У наступнай трылогіі расказала аб прыгодах Хлопчыка і Карлсана, які жыве на даху (1955, 1962, 1973). Творы Ліндгрэн пераклададі на беларускую мову з мовы арыгінала Л.Баршчэўскі, Ю.Жалезка, Дз. Плакс, з англійскай мовы — С.Лузгіна і Т.Лукша.
[правіць] Узнагароды
За свае літаратурныя заслугі Астрыд Ліндгрэн атрымала медаль Ганса Хрысціяна Андэрсена — адну з самых прэстыжных прэмій свету ў галіне дзіцячай літаратуры, Вялікі залаты медаль Шведскай акадэміі, Медаль імя Талстога ў Маскве, прэмію Right Livelyhood Award — «альтэрнатыўную Нобелеўскую прэмію» за спрыянне гарманічнаму развіццю чалавецтва.
[правіць] Ушанаванне памяці
Расійская Акадэмія навук назвала яе імем астэроід нумар 3204, а шведскі парламент заснаваў літаратурную прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн, памерам 500000 еўра.
[правіць] Пераклады твораў на беларускую мову
- Браты Львінае Сэрца. — Мн., 1997 (Школьная бібліятэка).
- Малы і Карлсан-з-даху. — Мн., 2007.
- Піпі Доўгаяпанчоха. — Мн., 2008.
- Усе нашы дзеці з Булербю. — Вільня, 2000.