Астрыд Шведская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Астрыд Шведская, каралева Бельгіі
Astrid av Sverige
Астрыд Шведская, каралева Бельгіі
сцяг
каралева-кансорт Бельгіі
17 лютага 1934 — 29 жніўня 1935
Папярэднік: Елізавета Баварская
Пераемнік: Фабіёла дэ Мора і Арагон
 
Нараджэнне: 17 лістапада 1905({{padleft:1905|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:17|2|0}})
Стакгольм
Смерць: 29 жніўня 1935({{padleft:1935|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (29 гадоў)
Кюснахт-ам-Рыгі Швейцарыя
Пахавана: Каралеўскі склеп Лакенскага палаца, Бельгія
Род: Бернадот
Саксен-Кобург-Гоцкая (па мужу)
Імя пры нараджэнні: прынцэса Астрыд Сафія Лавіза Цюра
Бацька: прынц Карл Шведскі, герцаг Вестготландскі (18611951)
Маці: прынцэса Інгеборга Дацкая (18781951)
Муж: Леапольд III
Дзеці: Жазэфіна Шарлота (19272005)
Бадуэн I (19301993)
Альберт (нар. 1934)

Яе Каралеўская Вялікасць Астрыд (шведск.: Astrid av Sverige) (17 лістапада 1905, Стакгольм29 жніўня 1935, Кюснахт-ам-Рыгі) — першая жонка караля Леапольда III, каралева Бельгіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прынцэса Астрыд Сафія Лавіза Цюра нарадзілася ў сям'і прынца Карла Шведскага, герцага Вестготландскага (18611951) і прынцэсы Інгеборгі (18781951). Па бацьку — унучка караля Швецыі Оскара II і Сафіі Насаускай, па маці — караля Даніі Фрыдэрыка VIII і Луізы Шведскай.

Прынцэса Астрыд расла разам з дзвюма старэйшымі сёстрамі Маргарытай (18991977), у будучыні прынцэсай Дацкай, Мартай (19011954), у будучыні кронпрынцэсай Нарвегіі, і малодшым братам Карлам Густавам (19112003). Атрымала хатнюю адукацыю.

заручыны Астрыд і Леапольда

На адным з баляў прынцэса Астрыд пазнаёмілася са спадчыннікам бельгійскага трона прынцам Леапольдам, герцагам Брабанцкім. Праз некаторы час у сакавіку 1926 года ён разам са сваёй маці каралевай Елізаветай прыбыў інкогніта ў Стакгольм. Маладыя людзі праводзілі шмат часу разам, каб больш даведацца адзін пра аднаго. Неўзабаве каралеўскі дом Бельгіі абвясціў пра заручыны, прычым каралева Елізавета паведаміла, што «гэта шлюб па каханні. Нічога не было арганізавана. Леапольд і Астрыд вырашылі аб'яднаць свае жыцці без якога-небудзь ціску ці дзяржаўных меркаванняў».

Грамадзянская цырымонія прайшла 4 лістапада 1926 года ў Стакгольме, а рэлігійная — 10 лістапада 1926 года ў Бруселі. Астрыд, якая вызнавала лютэранства, перайшла ў каталіцтва. У Бельгіі прынцэсу палюбілі. У народзе яе звалі «Снежная прынцэса».

Пасля трагічнай гібелі 17 лютага 1934 года яе свёкра караля Альберта I тытул атрымаў у спадчыну яе муж, які стаў каралём Леапольдам III. Прынцэса Астрыд стала каралевай бельгійцаў. Яна займалася дабрачыннасцю. Падчас эканамічнага крызісу ў Бельгіі арганізавала збор адзежы і харчавання для беднякоў. Каралева Астрыд імкнулася праводзіць шмат часу са сваімі дзецьмі, у парушэнне этыкету шпацыравала з імі па бульвары без належнай аховы.

У жніўні 1935 года каралеўская пара разам са старэйшымі дзецьмі адпачывала ў Швейцарыі. Пасля таго, як дзеці вярнуліся ў Брусель, 29 жніўня кароль і каралева адправіліся на апошнюю экскурсію, за рулём знаходзіўся сам Леапольд. На мокрай ад дажджу дарозе каля Кюснахт-ам-Рыгі на беразе Фірвальдштэцкага возера аўтамабіль занесла, і ён урэзаўся ў дрэва. Астрыд загінула імгненна, Леапольд абыйшоўся драпінамі. Паводле некаторых звестак, двадцацідзевяцігадовая каралева была цяжарная чацвёртым дзіцем.

3 верасня 1935 гады адбыліся пахаванні каралевы Астрыд.

Яе бацька, прынц Карл, напісаў у сваіх мемуарах: «Астрыд не наканавана было доўгае жыццё; яна была занадта добрая для гэтага заганнага свету. Усё яе жыццё як жонкі, маці і каралевы было такім жа кароткім, як наша паўночнае лета».

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У студзені 1934 года нарвежская экспедыцыя Ларса Крыстэнсена, якая плыла на судне «Торсхаўн», назвала частку ўзбярэжжа Усходняй Антарктыды паміж 81° і 87,5 ° усходняй даўгаты берагам Леапольда і Астрыд, у гонар будучых караля і каралевы Бельгіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]