Астурыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Астурыя
Principado de Asturias
Principáu d'Asturies
Герб
Escudo de Asturias.svg
Сцяг
Flag of Asturias.svg
Краіна Іспанія
Адміністрацыйны цэнтр Горад Аўеда
Насельніцтва (2009)
1 085 289 (13-е месца)
Шчыльнасць 102,35 чал./км²
Плошча 10 603,57 км²
Астурыя на карце
Код ISO 3166-2 O
Афіцыйны сайт

Астурыя, або Астурыйскае княства (ісп. Asturias, Principado de Asturias, астур. Principáu d'Asturies) — аўтаномная супольнасць і правінцыя на поўначы Іспаніі. Размешчана на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Мяжуе на захадзе з Галісіяй, на ўсходзе з Кантабрыяй, на поўдні з Леонам. Мянуецца княствам па прычыне магчымасці атрымання ў спадчыну прастола Іспаніі прынцам Астурыйскім. Адміністрацыйны цэнтр - горад Аўеда. Найбуйнейшы горад - Хіхон. У правінцыі выкарыстоўваецца уласная мова - астурыйская, але афіцыйнага статусу яна не мае.

[правіць] Насельніцтва

Насельніцтва — 1 085 289 (13-е месца; даныя 2009 г.).

Колькасць гарадскога насельніцтва Астурыі практычна спыніла свой рост з 1991 года. З тых часоў былі ўзлёты і падзенні, але ў цэлым насельніцтва заставалася стабільным. Гэты факт можна растлумачыць наступнымі дэмаграфічнымі фактарамі:

  • Астурыя мае самы высокі узровень смяротнасці у Іспаніі (11,77 смерцяў на 1000 чалавек) і нізкі ўзровень нараджальнасці (6,91 нараджэнняў на 1000 чалавек)
  • Гарадское насельніцтва мігрыруе ў іншыя рэгіёны, галоўным чынам у Мадрыд, Кастылію і Леон.
Графік колькасці насельніцтва княства Астурыйскага

Крыніца: Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі.
Instituto Nacional de Estadística de España

[правіць] Крупнейшие города

20 самых буйных гарадоў Астурыі:

Месца Назва Насельніцтва Месца Назва Насельніцтва
1 Хіхон 264 093 11 Pola de Laviana 8 887
2 Аўеда 189 768 12 Pola de Lena 8 680
3 Авілес 79 320 13 Las Vegas 7 527
4 Лангрэа 40 039 14 Града 7 461
5 Mieres 24 890 15 Candás 6 836
6 Сан-Марцін-дэль-Рэй-Аўрэліё 14 308 16 Кангас-дэль-Нарсея 6 582
7 La Corredoria 14 163 17 Вільявісьоса 6 043
8 Lugones 12 495 18 Luanco 5 351
9 Pola de Siero 12 185 19 Нарэнія 5 332
10 Piedras Blancas 9 544 20 Правія 5 243
Источник: Национальный институт статистики Испании 2009

З 20 найбуйнейшых гарадоў 17 з'яўляюцца сталіцамі сваіх муніцыпалітэтаў. У Lugones і Las Vegas насельніцтва больш, чым у сталіцах іх муніцыпалітэтаў, а La Corredoria — другі па колькасці пасля Аўеда горад муніцыпалітэта.

[правіць] = Адміністрацыйны лад

Камаркі Астурыі
Камуны Астурыі
Судовыя акругі Астурыі
Выбарчыя падраздзяленні Астурыі

Княства Астурыя падзелена на 78 камун, юрыдычны статус якіх эквівалентны статусу муніцыпалітэтаў. Таксама існуе падзел на камаркі, які яшчэ не зацверджаны заканадаўча.

З юрыдычнага пункта гледжання Астурыя падзелена на 18 судовых акруг, з судамі першай інстанцыі ў сталіцы кожнай з іх.

Для выбараў Астурыя падзелена на тры выбарчыя падраздзяленні: заходняе, цэнтральнае і ўсходняе. Больш за ўсё людзей адносіцца да цэнтральнага падраздзялення.

Шаблон:Раёны Астурыі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах