Астыёха (дачка Лаамеданта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Астыёха, дачка Лаамеданта)

Астыёха (стар.-грэч.: Ἀστυόχη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Дачка Лаамеданта і Стрымо. Жонка Тэлефа[1], цара місійцаў. Маці Еўрыпіла[2].

Зеўс аддаў Лаамеданту за Ганімеда залатую вінаградную лазу[3], Прыям падарыў яе Астыёсе, а яна за гэта паслала сына на вайну[4]. Адна з Наўпрэстыд[5]. Дзеючая асоба трагедыі Сафокла «Еўрыпіл», аплаквае сына (фр. 210-211 Рат).

У іншых крыніцах жонка Тэлефа носіць імя Гіера. Яна была вельмі высокага росту, прыгажэйшая за Алену, у баі камандавала жанчынамі Місіі і была забіта Нірэем[6]. Гэтая амазонка нарадзіла ад Тэлефа Тырэна і Тархона[7].

Зноскі

  1. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 12, 3
  2. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера VI 150
  3. Лесх. Малая Іліяда, фр. 29 Бернабэ
  4. Евстафий. К Одиссее XI 520 // Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С. 272
  5. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 15с
  6. Филострат. О героях III 23 (34) // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С. 125; Цец. Догомерика 275 // Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С. 286
  7. Цец. Комментарий к «Александре» Ликофрона 1249 // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 3. С. 448