Астэапароз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астэапароз
Пажылая жанчына з астэапарозам у Японіі
Пажылая жанчына з астэапарозам у Японіі
МКХ-10 M80.80.-M82.82.
МКБ-10-КМ M81.0 і M81
МКХ-9 733.0733.0
МКБ-9-КМ 733.0[1][2], 733.00[1][2] і 733.09[2]
OMIM 166710
DiseasesDB 9385
MedlinePlus 000360
eMedicine med/1693 
MeSH D010024
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астэапароз (стар.-грэч.: ὀστέον + πόρος — косць + кіпра) — разрэжанне касцявой тканкі шкілета праз страту кальцыю з утварэннем у ёй пустотаў. Ускладненне хваробы вядзе да пералому  (англ.) шыйкі сцягна  (англ.) і пазваночніка, што ўяўляе смяротную пагрозу.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню немачы спрыяе багатая на кальцый ежа: малочныя вырабы ёгурт, кефір, сыр і тварог)[3], зялёная гародніна (аліўкі  (бел.), брокалі  (англ.), кроп, ліставая салата, пятрушка, сельдэрэй і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля), грэчка, інжыр, капуста, абрыкос, морква, рыба (гарбуша  (англ.), лешч і судак), семкі кунжута і сланечніка, цытрусавыя, шпінат і халва[4]. Для засвойвання кальцыю варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D ежу (рыбін тлушч і марская рыба, сметанковае масла і яечны жаўток). Дзеля захавання кальцыю ў касцях варта ўнікаць ужывання жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косцеўтварэнню спрыяюць аэробіка  (англ.), бег, плаванне, расцяжка, танцы[5], тэніс і хуткая хада  (англ.). Шчыльнасці косці спрыяюць 50 скачкоў на месцы штодня.

Чыннікі[правіць | правіць зыходнік]

Да ўзнікнення хваробы вядзе маларухомы лад жыцця  (англ.), нізкая вага, паленне, піццё кавы, газаваных і спіртовых напояў[6], працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і тэтрацыкліны  (англ.)). Ускладненні наступных хвароб таксама спрыяюць развіццю немачы: рэўматычныя  (англ.) (рэўматоідны артрыт  (англ.), сістэмная чырвоная ваўчанка  (англ.), анкілазавальны спандыліт) і эндакрынныя хваробы (сіндром Iцэнкі—Кушынга  (англ.), гіперпаратырэоз  (англ.), гіпертырэоз  (англ.)), захворванні страўнікава-кішачнага тракта з парушэннем усмоктвання, хваробы нырак (хранічная ныркавая недастатковасць  (англ.)) і імпатэнцыя[7].

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз боль у паяснічнай вобласці, крыжы  (англ.) і тазасцегнавых суставах  (англ.), адчуванне цяжару між лапатак, мышачную млявасць i парушэнне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласць і боль у ступнях[8]. Таксама адзначаецца змяншэнне росту, скрыўленне пазваночніка, сутаргі ў нагах, ломкасць i слаенне пазногцяў[9], пасівенне валасоў і выпадзенне зубоў[10].

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Таццяна Палубятка Піце, дарослыя, малако – будзеце здаровыя. — Шчучынская газета «Дзянніца», 15 чэрвеня 2011. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Вольга Цыбульская. Нас не зломіш // Краіна здароўя. — 1 кастрычніка 2009. — № 39 (151). — С. 5.
  5. Вольга Цыбульская. Пры астэапарозе чалавек можа «стаптацца» аж на 10—15 см // Краіна здароўя. — 12 жніўня 2010. — № 39 (208). — С. 5.
  6. Таццяна Дарашчонак Пачаў работу сайт Беларускага грамадскага аб'яднання «Пераможам астэапароз разам». — БелаПАН, 17 сакавіка 2008.
  7. Святлана Барысенка. Затрымайся, кальцый // Звязда : Газета. — 28 лютага 2013. — № 39 (27404). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  8. Увага – астэапароз // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2005. — № 212 (25544). — ISSN 1990-763x.
  9. Вольга Цыбульская. Астэапароз // Звязда : Газета. — 9 чэрвеня 2007. — № 106 (25971). — ISSN 1990-763x.
  10. Святлана Хорсун. Асцярожна: астэапароз, або Чаму трухлявеюць косці // Мінская праўда : Газета. — 19 лютага 2011. — № 32-33. — С. 9. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Святлана Барысенка, Вольга Шаўко. Абаронца касцей — кальцый-Д3 (часткі: 1, 2, 3, 4, 5, 6) // Звязда : Газета. — 16-19, 23-24 красавіка 2008. — ISSN 1990-763x.