Асётр
| Асётр | ||||||||||||||
Балтыйскі асётр
|
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: |
Жывёлы |
|||||||||||||
| Надклас: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Acipenser Linnaeus, 1758 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Асётр (лац. Acipenser) - прадстаўнік сямейства паўпрахадных і прахадных рыб, распаўсюджаных у паўночным паўшар'і.
Даўжыня да 6 м. Вага да 800 кг і больш. Цела тоўстае, вераценападобнае, звужаецца к хвасту. Асятры не маюць пазванкоў і часткова пакрыты касцянымі пласцінкамі. Спінны і анальны плаўнікі моцна ссунутыя назад. Лучыны хваставога плаўніка абгінаюць канец хваста. Рыла доўгае, мае 4 канусападобныя вуса, якія ўжывае як такцільныя органы. Рот без зубоў. Асётр вядзе наддонны драпежны вобраз жыцця, сілкуецца рыбай, чарвякамі, малюскамі. Звычайна стала жыве ў марской вадзе, але заходзіць на нераст у рэкі. Палавога ўзросту дасягае ў 7 - 18 гадоў. Адна сталая рыбіна дае да 2 млн. ікрынак, аднак большасць моладзі гіне.
Змест |
Паходжанне [правіць]
Асятры адносяцца да касцявых рыб. Лічыцца, што яны сфарміраваліся прыблізна 200 млн. гадоў таму і амаль не пацярпелі марфалагічных змен, за што атрымалі ад вучоных мянушку "жывых выкапняў". Часткова гэта тлумачыцца добрай прыстасавальнасцю да змен салёнасці і тэмпературы вады, адсутнасцю вялікай канкурэнцыі з боку іншых драпежнікаў, паліплоіднасцю (наяўнасцю некалькіх набораў храмасом), што дае магчымасць ствараць жыццяздольныя гібрыды паміж сабою і бліжэйшым суродзічам - бялугай. Блізкім па паходжанню і знешняму выгляду да асётру з'яўляецца амерыканскі вясланос.
Арэал і разнастайнасць [правіць]
Арэал ахоплівае марскія прасторы паўночнага паўшар'я. Розныя віды асётру адаптаваны да субтрапічнага, умеранага і нават арктычнага клімату. Могуць утвараць азёрныя жылыя формы (воз. Байкал, Зайсан у Еўразіі, Вялікія азёры ў Паўночнай Амерыцы), праводзіць зіму ў спячцы. Звычайна вылучаюць 19 зараз існуючых відаў асётру, да якіх таксама адносяць цалкам прэснаводную асятровую рыбу сцерлядзь. Найбольшы статак асётру насяляе Каспійскае мора.
На Беларусі раней сустракалася ўсяго два прахадныя віды - балтыйскі ці атлантычны асётр (Acipenser sturio) і рускі асётр (Acipenser gueldenstaedti). Балтыйскі асётр шырока сустракаўся ля узбярэжжаў Атлантычнага акіяну, заходзіў на нераст у рэкі Еўропы і Паўночнай Амерыкі. З Балтыйскага мора ён уваходзіў на нераст у Нёман і яго прытокі Вілію і Шчара, значна радзей у Заходнюю Дзвіну. Асобныя рыбіны трапляліся рыбакам Беларусі да II Сусветнай вайны. Апошнія заходы ў Нёман зафіксаваны 1952 і 1955 гг. Пасля будаўніцтва плацін заходы перарваліся. Значна радзей фіксуюцца заходы балтыйскага асётру ў рэкі іншых краін.
Рускі асётр распаўсюджаны ў басейнах Чорнага, Азоўскага і часткова Каспійскага мора. Раней у значнай колькасці ўваходзіў на нераст у Днепр, паднімаўся да Магілёва і нават да Дарагабужа, сустракаўся ў Прыпяці, Сажы і Бярэзіне. У 1920 г. у Жлобіне злавілі асятра вагой 34 кг. У 1927 г. ля Быхава - вагой 50 кг. Але з пач. 1930-ых гг. у сувязі з будаўніцтвам плацін заходы рускага асётру ў рэкі Беларусі спыніліся.
Промысел і ахова [правіць]
Асётр здаўна з'яўляўся прамысловай рыбай. Астаткі асятровых костак сустракаюцца ў Еўразіі падчас раскопак старажытных стаянак эпох мезаліту i неаліту. Акрамя каштоўных мяса і чорнай ікры, ужываюцца малокі, пузыр (з яго вараць клей), лучыны і касцявыя пласцінкі (раней ужываліся ў ежу ці як упрыгожванне). Асабліва інтэнсіўны лоў прыпаў на XIX - першую палову ХХ стст. Прычым, большасць асётру здабывалася на тэрыторыі Расіі. Аб звычайнасці ўжывання асятровых рыбін у ежу ў кан. ХІХ ст. пісаў Л. П. Сабанееў: "Густ асётру вядомы кожнаму. Заўважым тут, што ўсяго смачней ялавыя асятры і прытым сярэдняй велічыні".
Сёння вельмі абмежаваны легальны промысел вядзецца толькі ў краінах, што месцяцца ля Каспійскага мора. Перспектывы павелічэння статку звязваюць са штучнай гадоўляй.
Ахоўваецца МСАП.
Літаратура [правіць]
- Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. - Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989