Атавіа Леоні
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Атавіа Леоні | |
Аўтапартрэт |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Стыль: | |
Атавіа Леоні (1568 — 1630) — італьянскі мастак, майстар алоўкавых партрэтаў, гравёр, вучань свайго бацькі, лепшчыка з воску Ладавіка Леоні (памёр у 1606 г.), падобна яму празваны Падаваніна. Пісаў гістарычныя карціны, пераважна ж партрэты, цэлы шэраг якіх паўтораны ім у гравюрах. У апошніх ён выявіў свой вялікі густ, прычым твары і целавыя часткі выконваў пункцірам, а валасы і драпіроўкі рыскамі з дапамогай бюрэня і іголкі. Лепшыя з яго гравюр — партрэты Франчэска Бракаліні-дэль-Апі, жывапісца Антоніа Тэмпесты і Папы Урбана VII.
Галерэя [правіць]
-
Партрэт Караваджа
-
Партрэт Галілеа Галілея
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).