Атал I Сатэр
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Атал I Сатэр Άτταλος Α' ο Σωτήρ |
||
| Бюст Атала I Сатэра Пергамскі музей, Берлін |
||
|
||
|---|---|---|
| Папярэднік: | Эўмен I | |
| Пераемнік: | Эўмен II | |
| Нараджэнне: | 269 да н.э. | |
| Смерць: | 197 да н.э. | |
| Дынастыя: | Аталіды | |
| Бацька: | Атал | |
| Маці: | Антыяхіда | |
| Жонка: | Апаланіда | |
| Дзеці: | 1. Эўмен II 2. Атал II 3. Філатэр 4. Афіней |
|
Атал I Сатэр (стар.-грэч. Άτταλος Α' ο Σωτήρ, Áttalos Sōtḗr) (? — ~197 да н.э.): цар пергамскі (241—197 да н.э.), сын Атала (пляменнік Філатэра).
Быў паспяховым военачальнікам і прадбачлівым палітыкам. Атрымаў свой прыдомак Сатэр («Выратавальнік») за тое, што цалкам разбіў кельтаў-галатаў, якія пагражалі яго дзяржаве (у Палібія: «за выдатныя дзеі ў барацьбе за свабоду Грэцыі»). Утрымліваў добрыя адносіны з Рымам. Выдзяляўся сярод тагачасных грэчаскіх валадароў, а ў ацэнцы Т. Момзена быў «Ларэнцам Медычы антычнасці».
Верагоднай выявай, магчыма, з'яўляецца мармуровая галава, знойдзеная ў Пергаме; манеты Атала могуць з'яўляць заснавальніка дынастыі Філатэра[1].
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
| Папярэднік: Эўмен I |
Цар Пергама 241 да н.э. — 197 да н.э. |
Пераемнік: Эўмен II |
| Цары Пергамскага царства | |
|---|---|
| III стагоддзе | 283 — 263: Філітэр • 263 — 241: Эўмен I • 241 — 197: Атал I Сатэр |
| II стагоддзе | 197 — 160: Эўмен II • 160 — 139: Атал II • 139 — 133: Атал III • 133 — 129: Эўмен III |
