Ядзерны рэактар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атамны рэактар)
Ядзерный рэактар CROCUS

Ядзерны рэактар — прыстасаванне, у якім ажыццяўляецца кіруемая ланцуговая ядзерная рэакцыя, што суправаджаецца выдзяленнем энергіі. Першы ядзерны рэактар пабудаваны ў снежні 1942 года ў ЗША пад кіраўніцтвам Э. Фермі. У Еўропе першым ядзерным рэактарам стала ўстаноўка Ф-1. Яна была запушчана 25 снежня 1946 года ў Маскве пад кіраўніцтвам І. В. Курчатава[1].

Да 1978 года ў свеце працавала ўжо каля сотні ядзерных рэактараў розных тыпаў. Складнымі часткамі любога ядзернага рэактара з'яўляюцца: актыўная зоны з ядзерным палівам, звычайна аточаная адбівальнікам нейтронаў, цепланосьбіт, сістэма рэгулявання ланцуговай рэакцыі, радыяцыйная ахова, сістэма дыстанцыйнага кіравання. Асноўнай характарыстыкай ядзернага рэактара з'яўляецца яго магутнасць. Магутнасць у 1 МВт адпавядае ланцуговай рэакцыі, у якой адбываецца 3×1016 актаў дзялення ў 1 сек.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Грешилов А. А., Егупов Н. Д., Матущенко А. М. Ядерный щит. — М.: Логос, 2008. — 438 с. — ISBN 978-5-98704-272-0. Архівавана 1 лютага 2012.