Атлантычная Канада
Атлантычная Канада (ці Атлантычныя правінцыі) — вобласць Канады, якая складаецца з чатырох правінцый на атлантычным узбярэжжы: Прыморскіх правінцый (Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда) і правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Размешчаная на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна правінцыя Квебек не ўваходзіць у склад Атлантычнай Канады.
Па стане на 2009 год агульная колькасць жыхароў Атлантычных правінцый складала 2 337 561 чалавек[1].
Змест |
[правіць] Гістарычная даведка
Выкарыстоўваемы ў наш час тэрмін Атлантычная Канада увёў у 1949 годзе прэм'ер-міністр Ньюфаўндленда Джоі Смолвуд адразу пасля ўваходжання правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор у склад Канады. Смолвуд лічыў залішне саманадзейным назваць новую правінцыю часткай «Прыморскай тэрыторыі», паколькі ў іх склад уваходзяць тры правінцыі — Нью-Брансуік, Новая Шатландыя і Востраў Прынца Эдуарда, якія маюць сваю ўласную гісторыю і ўнікальныя культурныя асаблівасці. Нью-Брансуік і Новая Шатландыя ўвайшлі ў склад Канфедэрацыі Канада ў 1867 годзе, Востраў Прынца Эдуарда — у 1873 годзе.
[правіць] Гарады
Ніжэй прыведзены спіс супольнасцяў (гарадоў і абласцей) Атлантычнай Канады, колькасць насельніцтва якіх па даных перапісу 2006 года складала больш 15 тысяч чалавек[2]:
| Горад | Правінцыя | Насельніцтва |
|---|---|---|
| Галіфакс | Новая Шатландыя | 411 007 |
| Сент-Джонс | Ньюфаўндленд і Лабрадор | 181 113 |
| Монктан | Нью-Брансуік | 126 424 |
| Сент-Джон | Нью-Брансуік | 122 389 |
| Сідні (муніцыпальная тэрыторыя Кейп-Брэтан) | Новая Шатландыя | 105 928 |
| Фрэдэрыктан | Нью-Брансуік | 85 688 |
| Шарлоттаўн | Востраў Прынца Эдуарда | 58 625 |
| Труро | Новая Шатландыя | 45 077 |
| Нью-Глазга | Новая Шатландыя | 36 288 |
| Батэрст | Нью-Брансуік | 31 424 |
| Корнер-Брук | Ньюфаўндленд і Лабрадор | 26 623 |
| Кентвіл | Новая Шатландыя | 25 969 |
| Мірамішы | Нью-Брансуік | 24 737 |
| Эдмундстан | Нью-Брансуік | 21 442 |
| Самерсайд | Востраў Прынца Эдуарда | 16 153 |
Зноскі
[правіць] Спасылкі
- Atlas of Canada — Atlantic Region
- Atlantic Canadian cities and Surrounding areas
- Atlantic Canada Portal/Portail du Canada Atlantique
- Atlantic Canada — A Profitable Place to do Business
- Historical Coins of Atlantic Canada
- East Coast Proud
- Spacing Atlantic — A Blog about urban planning and transportation issues in Atlantic Canada