Атлантычная хартыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сустрэча Чэрчыля і Рузвельта на борце лінкора «Прынц Уэльскі»

Атлантычная хартыя — адзін з асноўных праграмных дакументаў антыгітлераўскай кааліцыі. Абмяркоўваўся і быў прыняты на Атлантычнай канферэнцыі «Riviera» брытанскім прэм'ерам У. Чэрчылем і Прэзідэнтам ЗША Ф. Д. Рузвельтам, на ваенна-марской базе Арджэнтыя ў Ньюфаўндлендзе, пра што было заяўлена 14 жніўня 1941. Пазней, 24 верасня 1941 г., да хартыі далучыўся і СССР.

Атлантычная хартыя была заклікана вызначыць упарадкаванне свету пасля перамогі саюзнікаў у Другой сусветнай вайне, нягледзячы на тое, што Злучаныя Штаты ў вайну яшчэ не ўступілі.

Структура дакумента[правіць | правіць зыходнік]

Атлантычная хартыя

Дакумент уключае наступныя пункты:

  1. Адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій з боку ЗША ці Вялікабрытаніі.
  2. Тэрытарыяльныя спрэчкі варта вырашаць паводле меркавання народа.
  3. Права народаў на самавызначэнне.
  4. Зніжэнне гандлёвых бар'ераў.
  5. Глабальнае эканамічнае супрацоўніцтва і павышэнне дабрабыту[1].
  6. Свабода ад галечы і страху.
  7. Свабода мораў.
  8. Раззбраенне дзяржаў-агрэсараў, агульнае раззбраенне пасля вайны.

Пункт 4 надзвычай цікавы з пункту гледжання паваеннага ўпарадкавання свету і выглядае больш падрабязна так:

" 4. ...яны [ЗША і Вялікабрытанія], выконваючы належным чынам свае існыя абавязацельствы, будуць імкнуцца забяспечыць такое становішча, пры якім усе краіны — вялікія ці малыя, пераможцы ці пераможаныя — мелі б доступ на роўных падставах да гандлю і да сусветных сыравінных крыніц, неабходных для эканамічнага росквіту гэтых краін. "

На наступнай нарадзе ў Лондане 24 верасня 1941 згоду з прынцыпамі хартыі выказалі прадстаўнікі ўрадаў Бельгіі (у эміграцыі), Чэхаславакіі (у эміграцыі), Грэцыі, Люксембурга (у эміграцыі), Нідэрландаў (у эміграцыі), Нарвегіі (у эміграцыі), Польшчы (у эміграцыі), СССР, і Югаславіі, а таксама «Свабоднай Францыі» Шарля дэ Голя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гэты пункт быў прыняты па прапанове Джона Гілберта Уайнанта [1].