Атлет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атлет (ад стар.-грэч.: athlo — памкненне, прыз за перамогу) — паняцце, якое ўжываецца ў некалькіх сэнсах — у шырокім сэнсе: як сінонім слова спартсмен, любы ўдзельнік спартыўных спаборніцтваў; у вузейшым сэнсе: любы, хто на аматарскім ці прафесійным узроўні займаецца лёгкай ці цяжкай атлетыкай. Ужываецца найбольш часта ў сілавых відах спорту.

Слова «атлет» часам мае таксама маральную нагрузку. Некаторыя аўтары, якія пішуць на тэмы сілавога спорту, маюць на ўвазе, што спартсмены, якія выкарыстоўваюць хімічныя сродкі, стэроіды, допінг і іншыя, не з'яўляюцца атлетамі, і што атлетамі з'яўляюцца толькі некаторыя з «натуральных» спартсменаў.

Па-за спартыўным кантэкстам «атлетам» завуць мускулістага, моцнага, добра складзенага чалавека.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]