Атлусценне
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Атлусценне | ||
|---|---|---|
| Ступені атлусцення: (злева) чалавек з нармальнай вагой цела, (у цэнтры) чалавек з лішкавай вагой цела, (справа) чалавек, які пакутуе ад атлусцення | ||
| МКХ-10 | E 66. | |
| МКХ-9 | 278 | |
| DiseasesDB | 9099 | |
| MedlinePlus | 003101 | |
| eMedicine | med/1653 | |
| MeSH | C23.888.144.699.500 | |
Атлусценне, або затлусценне (лац.: adipositas — літаральна: «атлусценне» і лац.: obesitas — літаральна: паўната, адкормленасць) — адклады тлушчу, павелічэнне масы цела за кошт тлушчавой тканкі. Тлушчавая тканка можа адкладвацца як у месцах фізіялагічных адкладаў, так і ў вобласці малочных залозаў, сцёгнаў, жывата.