Атол Ваітупу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ваітупу
Vaitupu
Vaitupu ellice islands.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 7°28′00″ пд. ш. 178°41′00″ у. д. / 7.466667° пд. ш. 178.683333° у. д. (G) (O) (Я)7°28′00″ пд. ш. 178°41′00″ у. д. / 7.466667° пд. ш. 178.683333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Tuvalu.svg Тувалу
Ваітупу (Тувалу)
Ваітупу
Ваітупу
Плошча 5,6 км²
Насельніцтва 1 591 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 284,107 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgВаітупу на Вікісховішчы 


Ваіту́пу (на мове тувалу Vaitupu) - атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча - 5,6 км². Насельніцтва - 1591 чал. (2002 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваітупу быў населены ў XIII - XVII стст. выхадцамі з Самоа і Тонга. У 1825 г. востраў адкрыты амерыканскімі кітабоямі. У 1860 г. брытанскія місіянеры распаўсюдзілі сярод мясцовых жыхароў хрысціянства.

Ваітупу доўгі час з'яўляўся адным з галоўных цэнтраў брытанскага каланіяльнага ўплыву на тувалу, у тым ліку праз мясцовую сістэму адукацыі. З-за перанаселенасці з 40-ых гг. XX ст. пачалася міграцыя ваітапуанцаў на іншыя астравы Ціхага акіяна.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол мае каралавае паходжанне, складаецца з 10 астравоў, якія атачаюць лагуну. Частка лагуны і сушы забалочаная і пакрытая мангравымі лясамі. Дзікая фаўна прадстаўлена пераважна птушкамі і грызунамі. Даволі багаты падводны свет рыфаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На атоле 2 паселішчы Тумасеу і Асау. Жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай і ловам рыбы. Працуюць пошта, пачатковая школа, невялікая гасцёўня для турыстаў, царква. Дарогі на Ваітапу грунтавыя. Аэрадрома і прычала няма, але існуе сталая паромная сувязь з Фунафуці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]