Кэралайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Кэралайн)
Кэралайн
англ. Caroline
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3,76 км²
Найвышэйшы пункт6 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
9°56′13,13″ пд. ш. 150°12′41,40″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Кэралайн (Ціхі акіян)
Кэралайн
Кэралайн
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэралайн (англ.: Caroline) або Міленіум (англ.: Millennium) — атол у Паўднёвай групе астравоў Лайн. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 3,76 км². Незаселены.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На Кэралайне былі знойдзены рэшткі платформы стадола марае, што сведчыць аб яго наведванні ў старажытнасці палінезійцамі.

21 лютага 1606 г. атол адкрыў Педра Фернандэс дэ Кірас. 16 снежня 1795 г. ён зноў быў нанесены на карту брытанскімі мараплаўцамі, якія далі яму імя Кэралайн, дачкі аднаго з кіраўнікоў свайго адміралцейства.

У 1846 г. брытанскія прадпрымальнікі стварылі паселішча. Яго жыхары, пераважна палінезійцы, займаліся вырошчваннем какосаў, здабычай фасфатаў і гуана. Аднак з-за абмежаваных рэсурсаў у 1904 г. яно было ліквідавана. У 1916 г. была прадпрынята яшчэ адна спроба стварыць сталае паселішча, якое праіснавала да 1930-ых гг.

6 мая 1883 г. амерыканскімі вучонымі каля атола праводзіліся назіранні за сонечным зацьменнем.

У 1973 г. атол быў далучаны да брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У 1979 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Кірыбаці.

1 студзеня 1995 г. урад Кірыбаці змяніў часавы пояс для астравоў Лайн. Такім чынам, атол Кэралайн стаў самым усходнім пунктам ад лініі змены дат.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Кэралайн — тыповы атол, які складаецца з доўгага кола каралавага рыфа, на якім месціцца каля 20 астраўкоў, і прасторнай лагуны (6,3 км²). Паколькі атол падвержаны моцнаму ўплыву штормаў, новыя астраўкі то ўзнікаюць, то знікаюць зноў. Сталых вадацёкаў няма. Дажджавая прэсная вада кандэнсуецца толькі пад пластамі каралавага пяску і друзу.

Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1500 мм. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца паміж 28 і 32 °C.

Глебы бедныя мікраэлементамі. Аднак у цэнтральных частках астраўкоў растуць лес і хмызнякі. Маюцца насаджэнні какосавай пальмы.

Наземная фаўна абмежавана такімі відамі, як марскія птушкі, казуркі, крабы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]