Атол Нукулаэлаэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нукулаэлаэ
Vaitupu
Nukulaelae.PNG
Каардынаты: Каардынаты: 9°22′00″ пд. ш. 179°51′00″ у. д. / 9.366667° пд. ш. 179.85° у. д. (G) (O) (Я)9°22′00″ пд. ш. 179°51′00″ у. д. / 9.366667° пд. ш. 179.85° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Tuvalu.svg Тувалу
Нукулаэлаэ (Тувалу)
Нукулаэлаэ
Нукулаэлаэ
Плошча 1,82 км²
Насельніцтва 393 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 215,934 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgНукулаэлаэ на Вікісховішчы 

Нукулаэлаэ (на мове тувалу Nukulaelae) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 1,82 км². Насельніцтва - 393 чал. (2002 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нукулаэлаэ знаходзіцца прыкладна ў 110 км на паўднёвы ўсход ад Фунафуці. На мове тувалу яго назва значыць "зямля пяскоў". Сапраўды, атол уяўляе сабою каралі з 19 невялікіх астраўкоў, большасць з якіх - гэта нізкія выспы. Найвышэйшы пункт не перавышае 1,5 м. Пад час моцных штормаў і трапічных цыклонаў амаль уся паверхня аказваецца пад вадой. Шырокая лагуна (41,12 км²) цалкам аддзеленая ад акіяна каралавым рыфам.

Насельніцтва (393 чал.) жыве у 2 вёсках на востраве Фагау́а ва ўсходняй частцы Нукулаэлаэ.

Атолу пагражае глабальнае пацяпленне. Падняцце ўзроўню акіяна пагражае поўным затапленнем сушы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паданняў, Нукулаэлаэ быў адкрыты палінезійцам Валоа з атола Ваітупу. Ён пасадзіў тут какосавыя пальмы і пазней пераехаў на новае месца жыхарства з сям'ёй. У сяр. XIX стагоддзе ст. мясцовае насельніцтва складала каля 300 чал.

У 1821 г. атол быў адкрыты амерыканскімі мараплаўцамі. У 1861 г. сюды прыехалі місіянеры-палінезійцы з астравоў Кука. Жыхары Нукулаэлаэ сталі першымі тувалу, якія прынялі хрысціянства. У 1863 г. дзве трэці тубыльцаў былі падманам захоплены ў рабства перуанскімі гандлярамі жывым таварам.

У 1891 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1978 г. атол увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

На адзіным населеным востраве Фагауа (раней меў назву Фангауа) знаходзіцца касцёл - сэрца мясцовага грамадскага жыцця.

На пакінутым востраве ў паўднёвай частцы атола - разбураная вёска Ніука.

На востраве Тумілота - мемарыял Элекана у гонар прыняцця хрысціянства, пабудаваны ў форме ступеністай піраміды. Існуе таксама вялікі камень Тэ Фалеатуа, каля якога астравіцяне праводзяць хрысціянскія службы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]