Атол Нікумарора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нікумарора
Nikumaroro
Nikumaroro Map.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 4°40′00″ пд. ш. 174°32′00″ з. д. / 4.666667° пд. ш. 174.533333° з. д. (G) (O) (Я)4°40′00″ пд. ш. 174°32′00″ з. д. / 4.666667° пд. ш. 174.533333° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Астравы Фенікс
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Kiribati.svg Кірыбаці
Нікумарора (Акіянія)
Нікумарора
Нікумарора
Плошча 4,1 км²
Насельніцтва 0 чал.
Лагуна
Commons-logo.svgНікумарора на Вікісховішчы 

Нікумаро́ра (англ.: Nikumaroro) — атол ў групе астравоў Фенікс. Належыць дзяржаве Кірыбаці. Плошча - 4,1 км². Незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол Нікумарора мае каралавае паходжанне. Знаходзіцца ў Ціхім акіяне ў 1523 км на паўднёвы ўсход ад Паўднёвай Таравы, сталіцы Кірыбаці. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход - 7 км, шырыня - каля 2 км. Атол атачае кола каралавага рыфа. У цэнтры знаходзіцца шырокая лагуна, злучаная з акіянам пратокамі. Клімат экватарыяльны пасатны.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Атол Нікумарора — адзін з нешматлікіх сярод астравоў Фенікс, дзе адносна добра захавалася першародная прырода. Большая частка сушы пакрыта лясамі, у якіх сустракаюцца какосавая пальма, хваёвыя расліны, папараці і г. д. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, у тым ліку пералётнымі, крабамі, пацукамі. У лагуне і навакольных акіянскіх прасторах сустракаюцца рэдкія віды рыб, акулы, дэльфіны. Некаторыя віды рыб ў лагуне падчас сухога сезону становяцца атрутнымі для чалавека.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Атол быў адкрыты ў 1824 г. брытанскімі мараплаўцамі. У 1892 г. далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі ў Ціхім акіяне і пераданы ў карыстанне прыватнай кампаніі для вырошчвання какосаў. Аднак камерцыйны праект, які прадугледжваў перасяленне 29 чалавек, быў спынены ўжо ў 1893 г. Няўдала скончылася таксама спроба каланізацыі Нікумарора ў 1938 - 1962 гг., прадпрынятая тунгару з астравоў Гілберта. Нястача пітной вады падчас засухі вымусіла перасяленцаў вярнуцца на радзіму.

Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што незадоўга да свайго знікнення ў 1937 г. на атоле магла спыніцца Амелія Эрхарт. Нікумарора нават мог стаць яе апошнім прыстанкам пасля аварыі самалёта.

У 1979 г. атол Нікумарора ўвайшоў у склад Кірыбаці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]