Атол Фунафуці
| Фунафуці Funafuti |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | сталіца |
| Няма старонкі Шаблон:На карце/Тувалу сталіца | |
| Плошча | 2,4 км² |
| Насельніцтва | 4 492 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 1 871,667 чал./км² |
Фунафу́ці (на мове тувалу Funafuti) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Выконвае функцыі сталічнага цэнтра дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 2,4 км². Насельніцтва — 4492 чал. (2002 г.).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Карэнныя жыхары Фунафуці лічаць, што іх продкі трапілі на атол з Самоа. У 1819 г. ён быў адкрыты еўрапейцамі. У 1892 г. усталяваны брытанскі пратэктарат.
У 1896—1911 гг. брытанскія і аўстралійскія даследчыкі праводзілі на атоле навуковыя даследаванні, у тым ліку рабілі глыбокае свідраванне для падцвярджэння тэорыі Чарльза Дарвіна аб паходжанні атолаў.
У гады II Сусветнай вайны амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі Фунафуці як базу для вядзення баявых дзеянняў супраць Японіі.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Тувалу ў 1978 г. атол стаў сталіцай дзяржавы.
Прырода [правіць]
Фунафуці — класічны атол, большую частку якога займае шырокая ўнутраная лагуна (275 км²). Сушы належыць ўсяго 2,4 км², яна ўяўляе сабой 33 каралавыя астравы моту. Іх шырыня складае 20 — 400 м. Найбуйнейшы моту Фангафале займае ўсходнюю частку і цягнецца на 12 км у даўжыню. Малыя моту ненаселены і знешне захоўваюць сваю прыродную прыгажосць.
Клімат трапічны пасатны. У красавіку — маі і ў кастрычніку — снежні сярэдняя тэмпература трымаецца каля 27 — 31° С, у астатнія месяцы — 27 — 30° С. Сярэдняя колькасць ападкаў — 3465 мм у год.
Атол знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры. Акрамя таго, адбываецца сезоннае затапленне частак сушы акіянам. Дамбы ўздоўж знешняга берага не служаць надзейнай аховай, бо марская вада прасочваецца праз каралавы пясок і затапляе нават больш-менш аддаленыя ўчасткі. У асабліва шчыльна заселеных раёнах існуе праблема сталага забеспячэння пітной вадой і забруджвання навакольнага асяроддзя.
У 1996 г. заходняя частка атола была пераўтворана ў запаведнік, які разам з воднай прасторай і рыфам займае 33 км². На ім захаваліся першародныя шырокалісцевыя лясы, месцы пасялення і размнажэння марскіх чарапах, крабаў, шматлікіх рыб і птушак. Запаведнік таксама з'яўляецца прыцягальным месцам для адпачынку людзей.
Інфраструктура [правіць]
Атол даволі шчыльна населены, так што нагадвае адзіны гарадскі агламерат. Аднак фармальна падзяляецца на 4 самастойныя паселішчы. Рэзідэнцыя ўрада знаходзіцца на востраве Фагафале. Найвышэйшы будынак — касцёл Фету Ао Ліма. Акрамя таго, працуюць метэаралагічная станцыя, міжнародны аэрадром, 1 гасцініца (належыць дзяржаве), 1 сярэдняя і некалькі пачатковых школ.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Агульная інфармацыя, фатаздымкіі
- Надвор'е на Фунафуці
- Запаведная тэрытторыя на Фунафуці
- Надвор'е на Фунафуці
| Сталіцы Аўстраліі і Акіяніі | ||
|---|---|---|
| Сталіцы незалежных дзяржаў | Апія • Велінгтан • Канбера • Маджура • Нгерулмуд • Нукуалофа • Палікір • Порт-Віла • Порт-Морсбі • Сува • Фунафуці • Ханіяра • Паўднёвая Тарава • Ярэн (месцазнаходжанне ўрада; афіцыйна сталіцай не з'яўляецца) | |
| Сталіцы залежных тэрыторый | Аваруа • Адамстаўн • Алофі • Кінгстан • Мата-Уту • Нумеа • Пага-Пага • Папеэтэ • Сайпан • Аганья • Ханга-Роа | |
| Партал:Акіянія | ||