Атрады «Мёртвая галава»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SS-TV-шарфюрар у Маўтхаўзене

Атрады «Мёртвая галава»[1] (ням.: SS-Totenkopfverbände, SS-TV) — падраздзяленне СС, якое адказвала за ахову канцэнтрацыйных лагераў Трэцяга рэйха.

Падраздзяленні размяшчаліся ў лагерах на тэрыторыі Германіі, такіх, як Дахау і Бухенвальд, у акупаванай немцамі Польшчы лагер Асвенцім і Маўтхаўзен у Аўстрыі, а таксама шматлікіх іншых канцлагерах і лагерах смерці.

SS-TV было незалежным падраздзяленнем СС са сваім уласным штатам і каманднай структурай. Яно разам з Галоўным ўпраўленем імперскай бяспекі і Галоўным адміністрацыйна-гаспадарчым ўпраўленем СС нясе адказнасць за масавы генацыд вязняў лагераў.

Выява «мёртвай галавы» (чэрап і спараваныя косці) служачыя SS-TV насілі не толькі як кукарду на фуражцы, але і ў пятліцах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне SS-TV пачалося 26 чэрвеня 1933 года, калі рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер прызначыў оберфюрара СС Тэадора Эйке начальнікам першага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера ў Дахау. У маі 1934 года Эйке быў прызначаны Інспектарам канцэнтрацыйных лагераў СС і камандзірам ахоўных падраздзяленняў СС (ням.: Inspekteur der Konzentrationslager und SS-Wachverbände), а пасля 4 ліпеня афіцыйна прыступіў да выканання абавязкаў. З 1938 года цэнтральны апарат інспекцыі знаходзіўся ў Ораніенбургу.

З пачаткам Другой сусветнай вайны са служачых SS-TV была сфарміравана дывізія СС «Мёртвая галава» (адно з першых баявых злучэнняў войскаў СС).

У 1940 годзе SS-TV увайшло ў склад Галоўнага адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення СС пад кіраўніцтвам обергрупенфюрара СС Освальда Поля. Пасля паражэння Германіі ў 1945 годзе падраздзяленне было ліквідавана, а шматлікія яго члены пераследваліся пасля вайны за злачынствы, здзейсненыя падчас службы.

Зноскі

  1. И. Т. Сабиров. Становление германского фашизма Архівавана 17 мая 2017.. Елабуга, 2009.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • McNab, Chris (2001). The SS: 1923—1945, Amber Books Ltd. ISBN 978-1-906626-49-5.
  • Padfield, Peter (2001) [1990]. Himmler: Reichsführer-SS, Cassel & Co, London, ISBN 0-304-35839-8.
  • Stein, George H. (1984). The Waffen SS: Hitler’s Elite Guard at War, 1939—1945. Cornell University Press, ISBN 0-8014-9275-0.
  • Sydnor, Jr., Charles W. (1990). Soldiers of Destruction: the SS Death’s Head Division, 1933—1945. Princeton University Press, ISBN 0-691-00853-1.