Атручванне свінцом
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Атручванне свінцом | ||
|---|---|---|
| Рэнтгенаграфія. Характэрныя змены метафіза пры атручванні свінцом. | ||
| МКХ-10 | T56.0 | |
| МКХ-9 | 984.9 | |
| DiseasesDB | 7307 | |
| MedlinePlus | 002473 | |
| eMedicine | article/815399 | |
| MeSH | D007855 | |
Атручванне свінцом (сатурнізм, ад лац.: Saturnus (ад назвы планеты) — свінец) — найбольш распаўсюджаны від атручванняў цяжкімі металамі. Звычайна захворванне назіраецца ў дзяцей ад года да пяці гадоў. Свінец, як правіла, трапляе ў арганізм чалавека пры ўдыханні свінцоваўтрымальнага пылу, курава і пароў, што выклікае псіхатропнае, нейратаксічнае і гемататаксічнае дзеянне. Трапляючы ў арганізм, арганічныя злучэнні металу ператвараюцца ў неагранічныя, аказваючы такім чынам сімптомы хранічнай інтаксікацыі. Характарызуецца атручванне пашкоджаннем усіх аддзелаў галаўнога мозгу.