Аун Сан Су Чжы
| Аун Сан Су Чжы | |
| Дата нараджэння: | 19 чэрвеня 1945 |
|---|---|
Аун Сан Су Чжы (нар. 19 чэрвеня 1945) — м'янманскі палітычны дзеяч, лідар апазіцыі ваеннай хунты, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1991).
Нарадзілася ў Рангуне (Бірма), дачка лідара руху за незалежнасць Бірмы Аун Сана, забітага ў 1947 годзе. Аун Сан Су Чжы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардскі ўніверсітэт, жыла ў Англіі.
У 1972 годзе выйшла замуж за тыбетолага Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.
У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасні 1988 года стала адным з лідараў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у маі 1990 года НЛД атрымала больш за 80 % месцаў у парламенце М'янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў. Лаўрэат прэміі памяці прафесара Торолфа рафт (1990). У кастрычніку 1991 года Аун Сан Су Чжы стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 года зноў была арыштаваная, пазней змешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістападзе 2010 года. Аун Сан Су Чжы прысвечана песня Walk On групы U2.
У 2008 годзе ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША — Залаты медалём Кангрэса.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|