Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў
Дата нараджэння 18 (31) студзеня 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1990(1990-09-01)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19191920, 19231968
Званне Генерал арміі
Камандаваў 43-я армія,
1-я Чырванасцяжная армія
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За перамогу над Японіяй»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Замежныя ўзнагароды:

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў (18 (31) студзеня 1903, вёска Акініна-Баклашы, Іркуцкая губерня — 1 верасня 1990, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, камандуючы 43-й Арміяй, якая вызваліла Віцебск ад нямецкіх акупантаў і ўдзельнічала ў штурме Кёнігсберга, генерал арміі. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў нарадзіўся 18 (31) студзеня 1903 года ў вёсцы Акініна-Баклашы Іркуцкай губерні (цяпер сяло Баклашы Шэлехаўскага раёна Іркуцкай вобласці), у сялянскай сям’і. У 1919—1920 гадах ваяваў у партызанскім атрадзе на Далёкім Усходзе. Пачаў служыць у РККА ў 1923 годзе[2]. Скончыў пяхотную школу ў 1926 годзе, затым Ваенна-палітычныя курсы ў 1929 годзе і Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў 1936 годзе[2]. Удзельнічаў у баях на КУЧ у 1929 годзе. Член ВКП (б) з 1926 года.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 камандаваў 78-й (з 26 лістапада 1941 года — 9-й гвардзейскай) стралковай дывізіяй, якая вызначылася ў бітве за Маскву. З кастрычніка 1942 года быў камандзірам стралковага корпуса, а з мая 1944 года камандаваў 43-й Арміяй, якая ўдзельнічала ў Беларускай аперацыі[2], у прыватнасці, у аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 года, у выніку якой быў вызвалены Віцебск. На чале гэтай жа арміі ўдзельнічаў у вызваленні Літвы і ў Усходне-Прускай аперацыі. У перыяд вайны супраць імперыялістычнай Японіі ў жніўні 1945 года камандаваў 1-й Чырванасцяжнай арміяй.

Пасля вайны з 1946 па 1953 год камандуючы арміяй, затым працаваў начальнікам курсаў «Стрэл»[2], з 1955 года камандаваў войскамі Варонежскай ваеннай акругі[2], а ў 1957 годзе быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З 1963 года з’яўляўся камандуючым войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. З 1968 года — інспектар-дарадца Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР[2]. Член ЦК КПСС з 1966 па 1971 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 7-га скліканняў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У гонар генерала арміі А. П. Белабародава названыя вуліцы ў Маскве (Вуліца Генерала Белабародава), Нахабіна, Калінінградзе, Іркуцку, Віцебску і Мыцішчах.
  • У Іркуцку усталяваны бюст каля галоўнага ваеннага мемарыяла Іркуцка наадварот Вечнага агню (скульптар Г. І. Матавілаў, архітэктар Л. М. Палякоў)[4].
  • У Маскве ўстаноўлена мемарыяльная дошка на сцяне школы № 1918 па адрасе: вул. Генерала Белабародава, 22.
  • На адным з будынкаў на праспекце Белабародава ў г. Віцебск ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • На радзіме Героя Баклашынскай школе прысвоена імя Белабародава і на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5].
  • У Іркуцкe на будынку, дзе навучаўся Афанасій Белабародаў, устаноўлена мемарыяльная дошка[6].
  • Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца героем фільма «Дзень камандзіра дывізіі».
  • Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца заснавальнікам музея ў школе № 59 (цяпер 1286).

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Afanasy Pavlantyevich Beloborodov // TracesOfWar
  2. а б в г д е ё Белобородов Афанасий Павлантьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.
  3. Региональный портал городской администрации Иркутска Архівавана 19 мая 2012.
  4. Фотографии бюста в Иркутске.[1] (Праверана 16 лютага 2009)[2] (Праверана 16 лютага 2009)
  5. Официальный сайт администрации города Шелехов (руск.)
  6. Мемориальные доски и памятники Иркутска Архівавана 9 верасня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]