Афонсу IV
| Афонсу IV Храбры Afonso IV "o Bravo" |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 7 студзеня 1325 — 28 мая 1357 | ||
| Папярэднік: | Дыніш I | |
| Пераемнік: | Педру I | |
| Нараджэнне: | 8 лютага 1291 Лісабон |
|
| Смерць: | 28 мая 1357 (66 гадоў) Лісабон |
|
| Дынастыя: | Бургундская дынастыя, Партугалія | |
| Бацька: | Дыніш I | |
| Маці: | Ізабела Арагонская | |
| Жонка: | Беатрыс | |
| Дзеці: | Педру, Марыя, Элеанора, Дыніш, Ізабела, Жуаа, Афонсу. | |
Афонсу IV Храбры (парт.: Afonso IV «o Bravo»; 8 лютага 1291, Лісабон — 28 мая 1357, Лісабон) — кароль Партугаліі і Алгарвэ з 7 студзеня 1325 па 28 мая 1357 года, з Бургундскай дынастыі. Сын караля Дыніша I і Ізабелы Арагонскай.
Кіраванне [правіць]
Перш чым заняць прастол, Афонсу доўга ваяваў са сваім бацькам. Стаўшы каралём, ён варагаваў са сваім пабочным братам Афонсу Санчэсам. Справа дайшла да ўзброеных сутыкненняў. Нарэшце, каралева Ізабела прымірыла іх. Кароль перастаў падазраваць брата і нават пасябраваў з ім.
Аказваў падтрымку простаму народу і падчас страшнага землетрасення ў 1344 годзе, і ў гады эпідэміі чумы, якая пракралася ў краіну ў 1348 годзе.
Сям'я [правіць]
У 1309 годзе ажаніўся з прынцэсай Беатрыс (1293—1359), дачкой караля Кастыліі Санча IV. Ад гэтага шлюбу нарадзілася 7 дзяцей:
- Марыя (1313—1357) — мужа караля Кастыліі Альфонса XI.
- Афонсу (1315)
- Дыніш (1317—1318)
- Педру I (1320—1367)
- Ізабела (1324—1326)
- Жуаа (1326—1327)
- Элеанора (1328—1348) — мужа караля Арагона Педра IV.
У старасці Афонсу перажыў цяжкую сварку са сваім сынам і спадчыннікам Педру з-за жаніцьбы апошняга на Інэс дэ Кастра. Інэс дэ Кастра была забіта набліжанымі Афонсу IV 7 студзеня 1355 года.
Крыніцы [правіць]
| Папярэднік: Дыніш I |
Кароль Партугаліі 1325—1357 |
Пераемнік: Педру I |
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Каралі Партугаліі | |
|---|---|
| Бургундская дынастыя | Афонсу I • Саншу I • Афонсу II • Саншу II • Афонсу III • Дыніш I • Афонсу IV • Педру I • Фернанду I |
| Авіская дынастыя | Жуан I • Дуартэ I • Афонсу V • Жуан II |
| Дынастыя Авіс-Візеу | Мануэл I • Жуан III • Себасцьян I • Энрыке |
| Габсбургі | Філіп I • Філіп II • Філіп III |
| Дынастыя Браганса | Жуан IV • Афонсу VI • Педру II • Жуан V • Жазэ I • Марыя I з Педру III • Жуан VI • Педру IV • Марыя II • Мігел • Марыя II з Фернанду II |
| Дынастыя Браганса-Кобург | Педру V • Луіш • Карлуш I • Мануэл II |
