Ахмед Хасан аль-Бакр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ахмед Хасан аль-Бакр (1 ліпеня 1914 — 4 кастрычніка 1982) — іракскі ваенны, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Ірака з 1968 да 1979 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ахмед Хасан аль-Бакр нарадзіўся 1 ліпеня 1914 года ў Тыкрыце.

У 1938 годзе ён паступіў у ваенную акадэмію. У 1941 годзе аль-Бакр прыняў актыўны ўдзел у антыбрытанскім паўстанні Рашыда Алі аль-Гайлані. Пасля падаўлення паўстання Ахмед Хасан быў выключаны з узброеных сіл, але ў 1957 годзе яму ўдалося аднавіцца. У наступным годзе ў Іраку адбылася рэвалюцыя.