Ахозія, цар іўдзейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цар Ахозія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Ахозія — (іўр.: אֲחַזְיָהוּ, Ахазіяху — «той, каго падтрымлівае Іегова»), сын Іярама  — цар Іўдзейскага царства, які кіраваў з 843 па 842 г. да н.э. (па іншых дадзеных у 842-841 да н.э.).

Згодна 4 Цар. 8:21 пачаў валадарыць ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў дзяржавай 1 год. Ахозія цалкам прытрымліваўся палітыкі свайго бацькі Іярама, працягваў справу Іярама па пасаджэнню язычніцтва. У знешняй палітыцы працягваў унію з Ізраілем. Разам з царом Іярамам зрабіў неспаспяховы паход у супраць сірыйскага цара Азаіла. У адбыўшыйся бітве атрымаў цяжкую рану, пасля чаго адбыў на лячэнне ў Язрээль да свайго дзяцькі Іярама, дзе быў насцігнуны паўстаннем Іуя. Згодна з апісаннем Бібліі ў 4 Цар., Ахозія і Іярам, не ведаючы пра намеры Іуя, выйшлі яму насустрач. Занадна позна даведаўшыся пра намеры Іуя, Ахозія пачаў ратавацца ад Іуя, але таму ўдалося смяротна параніць цара. Памёр Ахозія ў Мегідоне, пасля смерці адвезены і пахаваны ў Іерусаліме. У цэлым яго нядоўгае кіраванне адзначалася рэлігійным, эканамічным і палітычным крызісам.