Ахоўнае аддзяленне
Ахоўнае аддзяленне (руск.: Охранное отделение), падрадзяленне дэпартамента паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Імперыі, якое займалася палітычным вышукам. З моманту стварэння аддзяленне атрымала выключнае права вядзення аператыўна-вышуковай працы па палітычных злачынствах, як у Расіі, так і за мяжой.
Аддзяленне па ахове парадку і грамадскай бяспекі было створана ў 1866 у Санкт-Пецярбургу пасля замаху на Аляксандра II. У Маскве і Варшаве з'явілася ў 1880 годзе. З 1880 года падпарадкоўвалася непасрэдна Дэпартаменту паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў.
Да 1914 года ў краіне існавала 26 ахоўных аддзяленняў у розных губерніях і абласцях. У выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 ахоўныя аддзяленні былі скасаваныя. Агульная колькасць супрацоўнікаў усіх ахоўных аддзяленняў была меней за тысячу чалавек, з якіх дзвесце працавалі ў Санкт-Пецярбургу. У большай частцы губерніяў было не больш за 2—3 супрацоўнікаў ахоўнага аддзялення. Акрамя афіцыйнага штата, ахоўнае аддзяленне мела спецыяльную агентуру — філёраў, якія ажыццяўлялі знешнее назіранне, і інфарматараў, укаранённых у палітычныя партыі.
Спасылкі [правіць]
- Артыкул пра ахоўныя аддзяленні на сайце Агентура.ру
- Ben B. Fischer, Okhrana: The Paris Operations of the Russian Imperial Police, CIA, 1997.
- Дакументы па гісторыі ахоўных аддзяленняў
| Гэта пачатак артыкула па гісторыі Расіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
