Атыс Кронвалдс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аціс Кронвалдс)
Атыс Кронвалдс
лат.: Atis Kronvalds
Дата нараджэння 15 красавіка 1837(1837-04-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1875(1875-02-17)[1] (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік
Альма-матар

А́тыс Кро́нвалдс (лат.: Atis Kronvalds, у нямецкім напісанні Атон-Хрысціян Кронвальд; 15 красавіка 183717 лютага 1875) — латышскі мовазнавец, педагог і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў настаўнікам у Дэрпцкай настаўніцкай семінарыі. Яго нацыяналістычныя погляды паўней за ўсё былі выкладзены ў нямецкай брашуры: «Nationale Bestrebungen» (1872), у якой ён змагаўся з меркаваннем балтыйскіх немцаў, што адукаваны латыш павінен стаць немцам або рускім. Кронвалдс жадаў, каб кожная народнасць захоўвала сваё ўласнае аблічча. Каштоўныя яго спробы распрацоўкі латышскай і літоўскіх моў і лексічныя матэрыялы, паведамленыя ім біскупу Ульману для «Lettisches Worterbuch» (Рыга, 1872). Многія з новаўтвораных ім латышскіх і літоўскіх слоў выкарыстоўваліся і пазней.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]