Горад Ашмяны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Ашмяны)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ашмяны
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Горад Ашмяны 2012.jpg

Каардынаты Каардынаты: 54°25′00.12″ пн. ш. 25°56′00.24″ у. д. / 54.4167, 25.9334 (G) (O) (Я)54°25′00.12″ пн. ш. 25°56′00.24″ у. д. / 54.4167, 25.9334 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Гродзенская вобласць
Плошча 8,42 км²
Насельніцтва (2011) 15 046 чалавек

Ашмяны (Беларусь)
Ашмяны
Ашмяны

Ашмяны (Гродзенская вобласць)
Ашмяны
Ашмяны

Ашмя́ны (руск.: Ошмя́ны) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ашмянскага раёна, на р. Ашмянка. У 220 км да паўночнага ўсходу ад Гродна, 130 км да паўночнага захаду ад Мінска, 55 км да поўдня ад Вільнюса, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны на лініі МаладзечнаВільнюс, на аўтамабільнай дарозе Маладзечна—Вільнюс (праз Ашмяны праходзіць 9-ы транспартны еўрапейскі калідор). Горад размешчаны ў прыгранічнай зоне Беларусі з Літвой. Насельніцтва 14,6 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Назва

Паходжанне назвы горада мае некалькі тлумачэнняў. Найчасцей сустракаюцца спробы звязаць яго з літоўскімі словамі “aszmenies” (“ашменес”), што ў перакладзе азначае вастрыё, і “akmenas” (“акменас”) – у перакладзе камень. Дарэчы, камень дамінуе і ў распаўсюджанай легендзе аб Ашмянах.

Сустракаюцца і іншыя варыянты: у крыжацкіх летапісах захавалася слова “asschemynne” (“асшэмінэ”) – горад з драўлянымі пабудовамі, або назва мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову як “мядзведзь”.

Вядомы беларускі даследчык у галіне тапанімікі В.Жучкевіч выказаў яшчэ адну думку, што назва Ашмяны па сэнсе нагадвае літоўскае слова – асабістае, уласнае (землеўладанне). Наогул Ашмянамі або Ашмяной ці Ашмянкай называліся доўгі час шэсць населеных пунктаў і рэчка. Пазней да іх далучыліся чыгуначная станцыя.

У хроніках тэўтонскіх рыцараў згадваюцца як Aschemynne, на мапе Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613) значацца як Oßmiana. У сучасных беларускамоўных публікацыях часам сустракаюцца варыянты назвы Ашмяна́, Ашме́на.

[правіць] Гісторыя

Першыя згадкі аб Ашмянах у пазнейшых крыніцах адносяцца да 1341: расказваючы пра смерць Гедзіміна і падзел пасадаў паміж ягонымі сынамі, сярод гарадоў, якія разам з Вільняй дасталіся Яўнуту, «Хроніка літоўская і жамойцкая» называе Ашмяны. 13841385 — першая згадка ў сучасных падзеям крыніцах: г. Ашмяны аблажылі тэўтонскія рыцары, але змушаныя былі адступіць. У канцы 14 ст., верагодна, атрымалі статус горада ад Вітаўта. У 1398 упершыню згаданы касцёл у горадзе. Не пазней 1407 г. у Ашмянах з'явіўся кляштар францысканцаў (у літаратуры яго заснаванне часам памылкова адносяць да пачатку 16 ст.). У 1432 у Ашмянах адбыўся замах на жыццё Свідрыгайлы, які даў пачатак шматгадовай феадальнай вайне; тут жа, у ваколіцах Ашмян, праз некалькі месяцаў адбылася першая значная бітва паміж двума партыямі. У 1519 горад разбураны маскоўскім войскам. З 16 ст. цэнтр павета. Падчас войнаў сяр. 17 — пач. 18 ст. Ашмяны зноў былі разбураныя. Да 1683 адносіцца першы надзейна вядомы прывілей на гарадское права (ад Яна Сабескага)[1]. У 1792 Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў герб горада. Падчас паўстання 1794 у горадзе размяшчаўся штаб паўстаніцкага войска Я. Ясінскага. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета. Падчас вайны 1812 горад быў заняты і часткова спалены напалеонаўскімі войскамі. Увясну 1831 Ашмяны моцна пацярпелі пры падаўленні паўстання, многія месцічы былі забітыя; гэтая падзея, «ашмянская разня», стала адным з важных сімвалаў у польска-літоўскай антыцарскай літаратуры. З кастрычніка 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, у 1922—39 — Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна.

[правіць] Дэмаграфія

Дынаміка насельніцтва Ашмян (XIX-пач.XXI ст.)

Колькачць жыхароў горада паводле перапісаў, рэвізкіх казак і іншых крыніц:

  • XVIII ст.: 1728 — 1791; 1791 — каля 1000.
  • XIX ст.: 1804 – 746; 1811 – 1850; 1825 – 1022 (730 мужчын, 292 жанчыны); 1833 – 797 (387 мужчын, 410 жанчыны); 1840 – 1692; 1841 – 1725; 1848 – 4115 (2198 мужчын, 1917 жанчын; яўрэяў 2018); 1859 – 3066; 1861 – 3733; 1863 – 3317; 1865 – 3988 (2045 мужчын); 1871 – 4546; 1880 – 5050 (з іх 2175 каталікоў, 352 праваслаўных, 3 эвангелісты, 2501 яўрэяў, 18 магамэтанаў); 1888 – 4988 (2422 мужчыны, 2566 жанчын); 1895 – 5156; 1896 – 6218 (3099 мужчын, 3119 жанчын); 1897 – 7214; 1900 – 7506.
  • XX ст.: 1904 – 7675; 1909 – 7953; 1914 – 8200; 1921 – 3442; 1927 – 6000; 1931 – 7414; 1939 – 8668; 1945 – 3460; 1948 – 5581; 1959 – 6900; 1970 – 9600; 1975 – 10 000; 1980 – 12 800; 1985 – 14 100; 1990 – 15 200; 1995 – 16 000; 1999 – 16 100; 2000 – 15 068.
  • XXI ст.: 2002 — 15 100; 2004 — 14 900; 2005 – 14 785; 2006 – 14 588; 2007 – 14 467; 2008 – 14 350; 2009 – 14 559; 2010 – 14 804; 2011 – 15 046.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (мясакамбінат, сыраробны, дражжавы заводы, хлебакамбінат, ААТ «Белкофе»), радыётэхнічнай (ААТ «Радыётэхніка»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Ільнозавод. Тыпаграфія. Шэсць будаўнічых і дарожна-будаўнічых арганізацый. 45 магазінаў. Тры аддзяленні банкаў, 4 страхавыя кампаніі. Гасцініца «Ашмяны».

[правіць] Культура

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча.

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Ашмянская Васкрасенская царква
  • Ашмянскі касцёл Міхала Арханёла
  • Руіны касцёла францысканцаў
  • Будынак карчмы (кан. 19 ст.)
  • Будынак былой сінагогі

[правіць] Вядомыя асобы, звязаныя з Ашмянамі

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV-XVIII wiek, Warszawa, 2004, s.314

[правіць] Літаратура

  • Jankowski Cz. Powiat Oszmiański. Cz. I. – Petersburg, 1897.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры: Гродзенская вобласць / АН БССР; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкалегія: С.В. Марцэлеў (галоўны рэдактар), М.М. Бірукова, М.В. Бірыла і іншыя. – Мн.: БелСЭ, 1986.
  • Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV – XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой / А.К.Краўцэвіч; Навуковы рэдактар М.А.Ткачоў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991. – 171 с.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах