Аэракасмічны здымак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Аэракасмічны здымак, гэта двухмерная выява рэальных аб’ектаў, якае атрымана паводле вызначаных геаметрычных і радыёметрычных(фотаметрычных) законах шляхам дыстанцыйнай рэгістрацыі яркасці аб’ектаў і прызначана для даследвання бачных і ўтоеных аб’ектаў, з’яў і працэсаў навакольнага свету, а таксама для вызначэння іх прасторавага становішча.

Аэракасмічны здымак — асноўны вынік аэракасмічнай здымкі, для выканання якой выкарыстоўваюць разнастайныя авіяцыйныя і касмічныя носьбіты.

Дыяпазон маштабаў сучасных аэракасмічных здымкаў велізарны: ён можа змяняцца ад 1:1000 да 1:100 000 000, т. е. у сто тысяч разоў. Пры гэтым найбольш распаўсюджаныя маштабы аэрафотаздымкаў ляжаць у межах 1:10000-1:50000, а касмічных — 1:200000-1:10000000.

Усе аэракасмічныя здымкі прынята дзяліць на аналагавыя (звычайна фотаграфічныя) і лічбавыя (электронныя). Малюнак лічбавых здымкаў утвораны з асобных аднолькавых элементаў — пікселаў (ад англ. picture element — pixel); яркасць кожнага піксела характарызуецца адным лікам. Аэракасмічны здымак складаецца з мільёнаў пікселаў. Пры выкананні практычных прац даводзіцца адрозніваць зыходныя (першасныя) здымкі, якія атрыманы непасрэдна ў выніку здымкі, ад іх копій і ператвораных здымкаў, якія паступаюць да спажыўцоў пасля папярэдняй апрацоўкі. Пры фатаграфічнай здымцы зыходным здымкам лічыцца арыгінальны фотанегатыў, пры сканерной — неапрацаваны файл з запісам малюнка лічбавага здымка без якой-небудзь яго карэкцыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]