Аэрапорт Мінск-1
| Мінск-1 | |||
|---|---|---|---|
|
|
|||
| IATA: MHP – ICAO: UMMM | |||
| Агульныя звесткі | |||
| Тып |
грамадзянскі |
||
| Размяшчэнне | Мінск | ||
| Высата над узроўнем мора | 748 фт / 228 м | ||
| Каардынаты | |||
| Вэб-сайт | |||
| Узлётна-пасадачныя палосы | |||
| Напрамак | Даўжыня | Тып паверхні | |
| фт | м | ||
| 12/30 | 6 562 | 2 000 | |
«Мінск-1» — аэрапорт у паўднёвай частцы Мінску. Знаходзіцца за 4 км ад гістарычнага цэнтру гораду.
«Мінск-1» быў пабудаваны ў 1933 годзе, і тады ж з яго выляцеў першы самалёт К-5. Увесну 1934 году тут прызямліліся тры самалёты По-2, што належалі Смаленскаму авіяпадраздзяленню спецыяльнага прыстасавання Маскоўскага ўпраўлення грамадзянскага паветранага флоту. Затым яны былі прыпісаныя да гэтага аэрапорту, што дало пачатак развіццю грамадзянскай авіяцыі ў Беларусі. У 1935 годзе былі адкрытыя першыя рэгулярныя рэйсы паміж Менскам і сямнаццацьцю раённымі цэнтрамі Беларусі, а ў 1936 годзе - першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.
Аэрапорт атрымаў міжнародны статус у 1955 годзе і ўжо ў 1970-х абслугоўваў больш за мільён пасажыраў у год.
Аэрапорт можа прымаць наступныя тыпы самалётаў: Ту-134, Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-72, Ан-74, Як-40, Як-42, - а таксама ўсе тыпы верталётаў.
Ёсць адна ўзлётна-пасадачная паласа даўжынёй 2000 м. і шырынёй 60 м., якая можа абслугоўваць паветраныя судны максімальнай узлётнай масы да 63 т.
Цяпер аэрапорт працуе з 06.00 да 17.00. Ажыццяўляюцца пасажырскія рэйсы ў Маскву, Кіеў, Калінінград, Віцебск, Гомель і Магілёў.
| Транспарт Мінска (апісанне|гісторыя) | |
|---|---|
| Гарадскі |
|
| Аўтавакзалы |
|
| Чыгуначны |
|
| Паветраны |
|
