Аэрапорт Стакгольм-Арланда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аэрапорт Стакгольм-Арланда (англ.: Stockholm-Arlanda Airport, шведск.: Stockholm-Arlanda flygplats) (IATA: ARN, ICAO: ESSA) — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Швецыі. Размешчаны ў раёне пасёлка Марста, у 42 км на поўнач ад Стакгольма, на паўднёвы ўсход ад горада Упсала. Аэрапорт мае пяць тэрміналаў.

Аэрапорт размешчаны паміж ленам Стакгольм і правінцыяй Упланд. Гэта найбуйнейшы аэрапорт Швецыі і трэці па памеры ў Скандынаўскіх краінах - пасажырапаток у 2007 годзе склаў: ўнутраныя перавозкі - 5.035.958 чалавек, міжнародныя - 12.841.955, агулам - 17.877.913. Аэрапорт Стакгольм-Арланда з'яўляецца адным з трох галоўных хабаў Scandinavian Airlines System.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт пачаў працу ў 1959 года, але першапачаткова выкарыстоўваўся толькі для лётнага інструктажу. У 1960 годзе ў аэрапорце з'явіліся рэгулярныя рэйсы, а ў 1962 прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця. Аэрапорт пачаў прымаць транскантынентальны трафік з 1960 г., бо ўзлётна-пасадачная паласа на той момант галоўным стакгольмскім аэрапорце Стакгольм-Брома была занадта кароткай. Назва Арланда была абрана ў выніку конкурсу, які праводзіўся да адкрыцця аэрапорта. Гэта назва паходзіць ад старой назвы тэрыторыі, дзе знаходзіўся аэрапорт (Арланд), старой назвы акругі Арлінгундра (Сёння Хасбі-Арлінгундра ў Марста). Першым тэрміналам стаў цяперашні міжнародны Тэрмінал 5.

У 1983 мясцовы трафік быў таксама пераведзены з аэрапорта Стакгольм-Брома ў Арланда, для яго абслугоўвання быў пабудаваны Тэрмінал 4. У 1990 адкрыліся два новыя тэрміналы для мясцовых рэйсаў - 2 і 3, якія былі пабудаваны з паўднёвага боку ад першага тэрмінала для ўнутраных рэйсаў. У 1992 Тэрмінал 2 часова не функцыянаваў з-за зніжэння пасажырапатоку. Ён пачаў выкарыстоўвацца на наступны год, у сувязі з гэтым два галоўныя тэрміналы атрымалі цяперашнія нумары 4 і 5. Трэцяя ўзлётна-пасадачная паласа была пабудавана ў 1998-2002. У сувязі з нізкай загрузкай ў 2002, гэтая паласа не выкарыстоўвалася да 2003 года, у выніку чаго мясцовыя жыхары, якія пражываюць недалёка ад гэтай паласы пачалі пратэставаць.

Кампаноўка аэрапорта[правіць | правіць зыходнік]

У чатырох тэрміналах аэрапорта размешчаны 64 выхады (гейты). Тэрміналы 2 і 5 выкарыстоўваюцца для міжнародных рэйсаў. Мясцовыя рэйсы абслугоўваюць тэрміналы 3 і 4. Новы цэнтральны будынак, Арланда Паўночны, адкрыты ў канцы 2003, ён злучае Тэрмінал 5 з толькі што пабудаваным Пірсам F. Усе міжнародныя рэйсы авіякампаніі SAS і яе партнёраў па Star Alliance праходзяць праз Арланда Паўночны. Будынак Арланда Паўднёвы, які злучае тэрміналы 2, 3 і 4, таксама запраектаваны, аднак будаўніцтва спынена ў сувязі з недахопам фінансавання. Між тэрміналамі 4 і 5 знаходзіцца гандлёвы цэнтр Sky City, пад якім знаходзіцца падземная чыгуначная станцыя. Цягнікі Arlanda Express злучаюць дзве станцыі ў аэрапорце са Стакгольмам. Прапускная здольнасць аэрапорта складае 25 млн пасажыраў у год.

У аэрапорце Арланда тры узлётна-пасадачныя паласы: Паласа 1 (01L-19R), Паласа 2 (08-26), Паласа 3 (01R-19L). Паласа 1 мае даўжыню 3300 м і можа прымаць усе найбуйнейшыя самалёты, якія існуюць на сённяшні дзень. Паласы 2 і 3 маюць даўжыню 2500 м. Палосы 1 і 3 паралельныя, але могуць выкарыстоўвацца незалежна адна ад адной. Паласа 3 абсталявана па патрабаваннях CAT III. Адміністрацыя аэрапорта сцвярджае, што Стакгольм-Арланда мае лепшыя паказчыкі па ачыстцы палос ад снегу. Пры моцных снегападах магчымы затрымкі рэйсаў.

У Арланда функцыянуюць 5 грузавых тэрміналаў і 5 ангараў. Адначасова аэрапорт можа прыняць каля 100 самалётаў. Арланда з'яўляецца адным з аэрапортаў, дзе магчымая аварыйная пасадка Space Shuttle.