Аяма Іваа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аяма Іваа
大山 巌
Дата нараджэння 12 лістапада 1842(1842-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1916(1916-12-10) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Chunamasa Ooyama[d]
Муж: Ōyama Sutematsu[d]
Дзеці Kashiwa Ōyama[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Японская імперыя
Род войскаў Imperial Japanese Army[d]
Званне маршал Японскай імперыі
Камандаваў Імператарская армія Японіі
Бітвы/войны Вайна Басін
Паўстанне ў Сацуме
Япона-кітайская вайна, 1894—1895
Руска-японская вайна
Узнагароды і званні
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Ордэн Кветак паўлоўніі
Ордэн Кветак паўлоўніі
Ордэн Залатога каршуна 1 ступені
Ордэн Залатога каршуна 1 ступені
Ордэн Заслуг
Ордэн Заслуг
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
У адстаўцы міністр-хавальнік пячаткі Японіі, гэнро
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аяма Іваа (яп.: 大山 巌, 10 кастрычніка 1842, горад Кагосіма, княства Сацума (цяпер — прэфектура Кагосіма) — 10 снежня 1916, прэфектура Фукуока[2][3]) — японскі ваенны дзеяч, маршал Японіі (1898), адыграў важную ролю ў стварэнні японскай арміі сучаснага тыпу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў княстве Сацума (цяпер — прэфектура Кагосіма) у сям’і старажытнага самурайскага роду.

Адрозніўся падчас рэстаўрацыйнай вайны 1868 года ў шэрагах прыхільнікаў імператара.

Падчас франка-прускай вайны знаходзіўся пры прускіх войсках, вывучаючы перадавы досвед вядзення вайны. У 187174 гадах атрымаў ваенную адукацыю ў Францыі і Швейцарыі.

Калі ў 1877 годзе яго блізкі сваяк Сайго Такаморы падняў самурайскае паўстанне ў Сацуме (да якога далучыўся таксама старэйшы брат Аямы), застаўся верны ўраду — камандаваў брыгадай пры прыгнечанні мецяжу, выкарыстоўваючы пры гэтым атрыманы ў Еўропе досвед.

У 1879 годзе быў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў і начальнікам сталічнай (такійскай) паліцыі. З 1880 года — міністр арміі, з 1882 года — начальнік генеральнага штаба. У 1883 годзе здзейсніў падарожжа ў Еўропу для вывучэння арганізацыі армій.

Пасля вяртання, у 188596 гадах (з невялікім перапынкам), — ізноў міністр арміі, праводзіў мілітарызацыю краіны.

Пасля пачатку ў 1894 годзе япона-кітайскай вайны (1894—1895) — камандаваў 2-й арміяй, якая высадзілася на Ляадунскім паўвостраве і штурмам узяла Люйшунь. Затым армія перасекла Жоўтае мора і захапіла крэпасць Вэйхайвэй.

Па выніках гэтай кампаніі атрымаў тытул маркіза і стаў членам Тайнага савета пры імператары. 20 студзеня 1898 года стаў маршалам Японскай імперыі.

У 18991904 гадах — ізноў начальнік Генштаба. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны план вайны з Расіяй і праведзена старанная падрыхтоўка японскай арміі да кампаніі.

У чэрвені 1904 года быў прызначаны галоўнакамандуючым японскімі войскамі ў Маньчжурыі і на Ляадунскім паўвостраве. Пад яго агульным камандаваннем японскія войскі перамаглі ў Ляаянскай бітве, адбілі наступ рускіх пры рацэ Шахэ і з дапамогай 4-й арміі Ногі, якая прыбыла з-пад Порт-Артура, атрымалі рашучую перамогу пад Мукдэнам.

У 1906 годзе стаў ганаровым членам брытанскага Ордэна Заслуг (Order of Merit).

У 1907 годзе імператар дараваў Аяме тытул князя. З 1912 года быў лордам-захавальнікам імператарскай пячаткі і гэнро.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]