Аўгустоўскі канал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 53°52′ пн. ш. 22°58′ у. д. / 53.866667° пн. ш. 22.966667° у. д. (G) (O) (Я)

Аўгустоўскі канал
Адзін са шлюзаў канала
Адзін са шлюзаў канала
Характарыстыка
Даўжыня 101,2 км
Размяшчэнне
Vislo-Nemanskij kanal.jpg
Краіна Польшча, Беларусь
Аўгустоўскі канал на Вікісховішчы
Шлюз Горчыца (Польшча)

Аўгустоўскі канал — гідратэхнічнае збудаванне 19 ст., на тэрыторыі Беларусі (Гродзенскі раён) і Польшчы. Даўжыня 101,2 км, у межах Беларусі 22 км. Глыбіня 1,8 м. Праходзіць з р. Нараў па рэках Бебжа, Нета, далей праз азёры Сайна, Нецка, Белае, Сцюдзёнае, па р. Чорная Ганча ў Нёман. Беларуская частка канала налічвае 3 шлюзы — Нёмнава, Дамброўка, Валкушак (шлюз Кужынец - на мяжы Беларусі з Польшчай) і 2 плаціны. Шлюз у Нямнове самы вялікі - трохкамерны, даўжыня яго трох камер - 43,5 м. Астатнія шлюзы адна і двухкамерныя.

План па пабудове канала належаў Францішку Друцкаму-Любецкаму для стварэння воднага шляху з басейнаў Віслы і Нёмана да расійскх портаў на Балтыйскім моры ў абход тэрыторыі Каралеўства Прусія, якае ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву "Аўгустоўскі канал", быў цалкам распрацаваны ў 1824 і прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер Вэнтспілс). У тым жа годзе прект ўхваліў расійскі імператар Алякандр І. Паводле першапачатковага праекта, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндавы мусіла скласці 395 км, але пабудавана было толькі 101,2 км, бо другая лінія канала па рэках Нёман—Дубіса—Віндава (цяпер р. Вента) не была пабудаваная, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна развівацца чыгуначны транспарт.

Праект распрацоўваўся і канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера Ігнація Прандзінскага, які разлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончана праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананы да 1830 г. Будаўніцтва перапянялася за часам паўстання 1830–1831 г. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынера Тэадора Урбанскага) у 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў. Шлюзы Аўгустоўскага канала - сапраўдныя шэдэўры інжынернага мастацтва, пабудаваныя надзвычай дабротна і надзейна.

Аўгустоўскі канал паблізу г. Аўгустаў (Польшча)

Канал выкарыстоўваўся для перавозкі мукі, солі, збожжа, крэйды, гіпсу і г.д. У Аўгуставе быў пабудаваны буйны порт і спецыяльныя дарогі для коней, каб цягнуць баржы ўверх па цячэнні. Водная траса была разлічана на праход суднаў да 40 м у даўжыню, да 5 м у шырыню і здольных перавозіць да 10 тон (? неяк мала) грузу. З сяр. 19 ст. канал пачаў паступова прыходзіць у заняпад. З 1852 па ім сплаўлялі толькі лес, а з сярэдзіны 1860-х канал закінулі. Падчас Другой сусветнай вайны нямецкія войскі ўзарвалі тры шлюзы, каля дзесятка мастоў і восем плацінаў. Пасля Другой сусветнай вайны польская частка канала была адрэстаўраваная. Беларуская частка канала за доўгія гады ператварылася ва ўнікальную экасістэму. У 1970-я на гэтай тэрыторыі быў створаны дзяржаўны батанічны заказнік "Сапоцкінскі".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]