Аўгуст Васерман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўгуст Паўль фон Васерман
August Paul von Wassermann
August Wassermann.jpg
Дата нараджэння:

21 лютага 1866(1866-02-21)

Месца нараджэння:

Бамберг, Германская імперыя

Дата смерці:

16 сакавіка 1925(1925-03-16) (59 гадоў)

Месца смерці:

Берлін, Германская імперыя

Краіна:

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя

Навуковая сфера:

Мікрабіялогія, Імуналогія

Навуковы кіраўнік:

Роберт Кох, Паўль Эрліх

Аўгуст Паўль фон Васерман (ням.: August Paul von Wassermann; 21 лютага 1866, Бамберг — 16 сакавіка 1925, Берлін) — нямецкі мікрабіёлаг і імунолаг яўрэйскага паходжання[1].

Нарадзіўся ў сям'і баварскага прыдворнага банкіра.

Вучыўся ў Страсбургскім, Венскім і Берлінскім універсітэтах, дзе яго настаўнікамі былі Роберт Кох і Паўль Эрліх. З 1902 года — прафесар інстытута Р. Коха, з 1913 года — дырэктар інстытута эксперыментальнай тэрапіі ў Берліне.

Асноўныя даследаванні — вывучэнне змен у сыроватцы крыві хворых у працэсе ўзнікаючага імунітэту пры халеры, тыфах і дыфтэрыі. У 1906 годзе распрацаваў (сумесна з А. Нейсерам і К. Брунам) методыку дыягностыкі пранцаў (т.з. «рэакцыя Васермана»). Усталяваў (1901) наяўнасць імуналагічнай спецыфічнасці бялкоў розных жывёл, працаваў над удасканаленнем серадыягностыкі сухот, новаўтварэнняў і інш.

У 1913 годзе за навуковыя заслугі атрымаў дваранства (і права на фон паміж імем і прозвішчам).

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Hämolysine, Cytotoxine und Präcipitine, Lpz., 1902.
  • Handbuch pathologenen Mikroorganismen, 2 Aufl., Bd. 1—8, Jena, 1912—13.

Зноскі

  1. August von Wassermann (англ.) . Albert Einstein Archives // Einstein Papers Project. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 15 лістапада 2012.