Аўкштайтыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аўкштайтыя — гістарычная вобласць Літвы.
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
у крыніцах [правіць]
- 1294 — Пётр з Дусбурга — "Austechiam, terram regis Lethowie" (Аукштайтыя, зямля караля Літвы)
- 1323 — Дагавор Гедыміна з немцамі — "Dit sint de lant, dar wi den vrede mede hebbet: van unser wegene dat lant to Eusteythen unde Sameyten, Plessekowe unde alle der Russen, de under uns besethen sin..." (Вось зямля, на якой мы ўстанавілі мір: з нашага боку зямля Аукштайтыя і Жэмайтыя, Пскоў і ўсе [землі] рускіх, якімі мы валодам...); паводле ордэнскай копіі: "Dit sind de lant, da wi dea vrede mede maket hebbet; van des koninges wegene van Lettowen dat lant to Ousteyten un Sameyten, Plesaekowe und alle de Russen, de under eme beseten sint".
- 1324–1331 — Гедымін "rex de Owsteiten"[1]
- 1327-1329 — Рагайнскае камтурства — уцёкі 3 рабоў родам з Аукштайтыі (tres servos fugitivos de Owehsteten) гэтыя аўкштайты сцвярджалі, што жылі блізка Гродна (qui eciam asserunt omnes de Owehsteten circa Garten domi esse)[2].
- 1337, 12 снеж. — була імператара Людвіка IV — "землі няверных, ворагаў Хрыста, літоўцаў (Litwinorum), а менавіта Аўкштайтыю (Ochsteten), Жэмайтыю (Samayten), Каршуву (Karsoco), Русь (Ruezzen) і іншыя землі якія належаць да гэтых краёў... ".
- 1338 — Гедымін "Die coninck van Ansteiden ende van Sameyten"[3]
- 1348 — Віганд — "на зямлю Літвы (jnn das land Litten) у Аукштайтыю (Auchstetter gegent) і рабавалі там 7 дзён, а на 8 дзень, калі яны былі ў тае зямлі (jnn derselben gegent) адбылася вялікая бітва ў ракі Стрэвы (wasser Strebe)".
- 1354–1356 — Герман Вартберг — "У гэты час літоўцы (Letwini) з Стрыпейкаў (Stripeyke), Упіты (Opythen), Межэвільты (Mezevilte) – з Аўкштайтыі (de Austeyten) хацелі парабрацца з Літвы (a Lethowia); але магістр не дазволіў ім."
- 1367 — Герман Вартберг — немцы ваявалі ў "Вышняй частцы Літвы" (in superioribus partibus Letwinorum).
- 1373 — паход Вінрыха Кніпродэ — "Bывеў сваіх супраць літоўцаў (Letwinos) у зямлю Аукштайтыі (in terram Austheithen), дзе кароль Кейстут ім не даў пераправіцца (цераз раку). Магістр пайшоў далей па зямлі ўздоўж Нярыса (ad terram Nerghe), жадаючы пераправіцца. Але кароль і там ім не даў гэтага... Так Магістр спусташыў зямлю ўздоўж Нярыса да самага Вількаміра (Valkenberge). Пасля гэтага павёў свае войскі ў зямлю Жэйматыю (Seymen)..."
- 14 ст. — Die Littauischen Wegeberichte — "Auxteten oder Ober-Lіttauen".
- 1412 — "А таксама, што замак Вялена (hus Willune) прускія браты заваявалі 11 гадоў таму ад няверных і ворагаў нашай веры літоўцаў (Littowen), якія называліся аўкштайтамі (Austenten), а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матэйка і Гаштольд. А таксама, што вышэйказаныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вялена, як ужо пісалася, былі літоўцамі (Littowen), і іх род і цяпер завецца літоўкамі і літоўцамі і жывуць яны ў Літве, у Кульве паблізу Вілкаміра (czu Colwa bi Wilkenberg), а не ў Жэмайцкай (Samayten) зямлі. Таксама, што і замак Вялена, да яго заваёвы прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забяспечваўся літоўцамі, якія звалі і цяпер сябе завуць аўкштайтамі (Awstayten), а не жэмайтамі (Samayten)."
- 1420 — вядомы ліст Вітаўта — "Яе [Жэмайтыю] і цяпер маем у сваёй уласнасці, яна цяпер ёсць і заўсёды была адна і тая ж самая Літоўская зямля, бо ёсць адна мова і адны людзі (unum ydeoma et uni homines). Але як Жэмайцкая зямля знаходзіцца ніжэй за Літоўскую зямлю, то і завецца Жэмайтыя, бо так па-літоўску завецца ніжняя зямля (quod in lythwanico terra inferior interpretatur). А жэмайты называюць Літву Аукштайтыяй, то бок верхняй зямлёй адносна Жэмайтыі. Таксама людзі Жэмайтыі ад даўніх часоў звалі сябе літоўцамі, і ніколі жэмайтамі (Samagitte quoque homines se Lythwanos ab antiquis temporibus et nunquam Samaytas appelant), і з-за гэтай тоеснасці мы ў сваім тытуле не пішам пра Жэмайтыю, бо ўсё ёсць адно — адна зямля і адны людзі.»
Зноскі
- ↑ Preussisches Urkundenbuch, Kionigsberg, 1935,Bd. 2, Lief. 2 (1324–1331)/ herausgegeben von Max Hein, p. 381.
- ↑ Preussisches Urkundenbuch, Konigsberg, 1935, Bd. 2, Lief. 2, p. 447.
- ↑ Die Jengere Hochmeisterchronik/ herausgegeben von Theodor Hirsch. – Scriptores rerum Prussicarum, Leipzig, 1874, Bd. 5, p. 118; Chronicon equestris ordinis Teutonici incerti auctoris. – Veteris aevianalecta seu Vetera monumenta hactenus nondum visa / primus in lucem edidit adjectis observationibus suis Antonius Matthaeus. – Editio secunda, Hagae-Comitum,1738, t. 5, p. 778.
