Аўрэліян
| Луцый Даміцый Аўрэліян лац.: Lucius Domitius Aurelianus |
||
| Скульптурная выява галавы Аўрэліяна, якая захоўваецца ў музеі Святой Юліі(італ.) бел. | ||
|
||
|---|---|---|
| 270 — 275 | ||
| Папярэднік: | Квінціл | |
| Пераемнік: | Марк Клаўдзій Тацыт | |
| Нараджэнне: | 9 верасня 214 Сірмій |
|
| Смерць: | 275 Кенафрурыум |
|
| Жонка: | Ульпія Северына | |
| Дзеці: | дачка: імя невядома | |
Аўрэліян — Луцый Клаўдзій Даміцый Аўрэліян (214 — 275) — рымскі военачальнік, рымскі імператар (270—275).
Пачаў сваю дзейнасць як просты салдат, узвысіўся да военачальніка. Здзейсніў некалькі паспяховых вайсковых паходаў, узяў перамогі над Вабалатам і Зеновіяй (за гэта атрымаў, як пераможца, права насіць адзенне, тканае золатам і ўпрыгожанае каштоўнымі камянямі). Сам сябе лічыў увасабленнем непераможнага бога Сонца, якога афіцыйна абвясціў богам Рымскай імперыі.
Па загадзе Аўрэліяна былі збудаваныя старажытнарымскія гарадскія муры, што ператварыла Рым у надзейную крэпасць. Пад яго началам быў затрыманы націск сарматаў, вандалаў і алеманаў, якія ўрываліся ў Італію з поўначы.
Змест |
[правіць] Ацэнкі
Тацыт, пераемнік Аўрэліяна, лічыў таго выратавальнікам Рыма, і загадаў кожнаму грамадзяніну мець жывапісны партрэт Аўрэліяна.
[правіць] Выгляд
Скульптурных партрэтаў Аўрэліяна не захавалася[1].
[правіць] Спасылкі
Зноскі
- ↑ Мармуровая галава, якая захоўваецца ў Стамбуле, прыпісваецца яму памылкова. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)