Аўсоны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аўсоны
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Кампанія, Сіцылія
Мова аўсонская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы сікулы, лаціны

Аўсоны або аўзоны (лац.: Ausoni) – старажытнае італійскае племя, у 1 тысячагоддзі да н. э. насялялі Паўднёвую Італію (Кампанію і Сіцылію).

Аўсоны перасяліліся на поўдзень Італіі з поўначы прыкладна ў 2 тысячагоддзі да н. э. Старажытныя грэкі, якія каланізавалі Італію, лічылі іх карэннымі насельнікамі Кампаніі і разам з іншымі італійскімі народамі адносілі да тырэнцаў. Сярод аўтараў эпохі элінізму была распаўсюджана думка, што назва аўсонаў паходзіць ад іх продка Аўсона. Яго сын Ліпар насяліў Ліпарскія астравы. Страбон прыводзіў розныя погляды на гісторыю аўсонаў, якія ў яго час ужо не існавалі, і зафіксаваў яшчэ адну іх старажытную назву — опікі, хаця прызнаваў, што аўсоны і опікі могуць быць рознымі народамі[1].

З канца 2 тысячагоддзя да н. э. аўсоны знаходзіліся пад значным уплывам культуры Грэцыі і этрускаў. У канцы V ст. да н. э. Кампанія была захоплена самнітамі. Відавочна, частка аўсонаў была адсунута на поўнач. Ціт Лівій узгадвае аб паходзе рымскіх консулаў да Кампаніі праз землі аўсонаў-аўрункаў падчас вайны з самнітамі ў 343 - 341 гг. да н. э.[2] Іншыя аўсоны былі вымушаны перасяліцца на поўдзень, у тым ліку на Сіцылію, дзе асіміляваліся да эпохі рымскага заваявання.

Зноскі

  1. Страбон, кніга 5, IV:3
  2. Ціт Лівій, VII:32-37