Аўстразія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Аўстразіі ў 752 годзе.

Аўстразія (фр.: Austrasie, ням.: Austrasien, лац.: Austrasia) - паўночна-ўсходняя частка франкскай дзяржавы Меравінгаў (у супрацьлегласць паўднёва-заходняй часткі - Нэйстрыі).

Займала тэрыторыю ў басейнах Мааса і Мозэля, а таксама вобласці на ўсход ад Рэйна (зараз там размяшчаюцца паўночна-ўсходнія рэгіёны Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, а таксама заходнія тэрыторыі Германіі). Сталіца Аўстразіі знаходзілася ў горадзе Мец, хоць некаторыя кіраўнікі выбіралі ў якасці сваёй рэзідэнцыі Рэймс.

Аўстразія адміністрацыйна сфарміравалася ў 511 годзе, калі пасля смерці Хлодвіга каралеўства франкаў было падзелена на дзве часткі. Аўстразія дасталася старэйшаму, хоць і незаконнаму, сыну Хлодвіга, Тэадорыху. У VI-VII стагоддзях Аўстразія часам адасаблялася ў самастойнае каралеўства, кіравалася сваімі каралямі і маёрдомамі. Ад маёрдомаў Аўстразіі, якія сталі ў 687 годзе фактычнымі кіраўнікамі ўсяго каралеўства франкаў, узнікла дынастыя Каралінгаў.

Пры пераемніках Карла Вялікага Аўстразія ўвайшла ў склад Германіі.